Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 1314 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Аляксандр Мілінкевіч: «Сярод беларускіх дэмакратаў няма антырасейскіх палітыкаў»
16:02, 13/04/2007

"Сярод сур`ёзных дэмакратычных лідэраў нашай краіны няма і не будзе антырасійскіх палітыкаў", – заявіў сёння, 13 красавіка, журналістам у Санкт-Пецярбургу лідэр беларускай апазіцыі Аляксандр Мілінкевіч.

На пытанне журналістаў аб праеўрапейскай скіраванасці яго працы, лідэр апазіцыі выказаў шкадаванне, што "ўсходні вектар" яго дзейнасці "вельмі слабы". Мілінкевіч удакладніў, што арыентацыя на Еўропу абумоўленая яе вялізнай зацікаўленасцю ў дэмакратычнай Беларусі. Ён таксама адзначыў, што антырасійская арыентацыя беларускай апазіцыі гэта "міф, створаны ўладамі Беларусі".

“Узаемавыгадныя стасункі з Расеяй не павінны стаць пагрозай незалежнасці для краіны”, – заявіў Аляксандр Мілінкевіч, каментуючы перспектывы стварэння так званай “саюзнай дзяржавы” Расеі і Беларусі.

На думку лідэра апазіцыі, калі ў Расеі “саюзную дзяржаву” разумеюць як стварэнне адзінай краіны, то для большасці беларусаў – "гэта цеснае эканамічнае супрацоўніцтва, агульны рынак, магчымасць атрымоўваць танную энергію". Таму, па дадзеных Мілінкевіча, толькі 4% жыхароў Беларусі лічаць магчымым, каб іх краіна ўвайшла ў склад Расеі. Пры гэтым ён адзначыў, што інтэграцыя магчымая толькі ў дэмакратычных дзяржавах: "Бацька ніколі не пацерпіць над сабою яшчэ аднаго бацьку".

Па словах Мілінкевіча, разварот знешнепалітычнага курсу Беларусі ад Расеі ў бок Еўразвяза, пра які абвясціў Аляксандр Лукашэнка, напалову праўда. Беларускі кіраўнік, па яго словах, абгрунтаваў разварот вектару знешняй палітыкі тым, што экспарт у Еўропу займае значную долю агульнага экспарту Беларусі.

На думку Мілінкевіча, з аднаго боку, на Еўропу даводзіцца больш як 50% беларускага экспарту, але з другога боку, у структуры гэтага экспарту пераважаюць прадукты перапрацоўкі таннай нафты. Таму няправільна ставіць пытанне пра тое, з кім Беларусь – з Расеяй або з Еўропай, бо развіваць супрацоўніцтва трэба ў абодвух кірунках, адзначыў Мілінкевіч.


камэнтароў: 5

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: