Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Маскву напярэдадні «Маршу нязгодных» з’язджаецца АМАП з рэгіёнаў 18:43, 13/04/2007
Улады Масквы і сілавікі самым сур’ёзным чынам рыхтуюцца да прызначаных на суботу масавых акцый у сталіцы, і, найперш да так званага "Маршу нязгодных", удзельнікі якога, нягледзячы на тое, што дазвол ад гарадскіх улад на акцыю так і не атрыманы, маюць намер сабрацца апоўдні на Пушкінскай плошчы, паведамляе NEWSru.com.
У Маскву перад "Маршам нязгодных" у дапамогу сталічным міліцыянтам сцягваюць дадатковыя сілы з рэгіёнаў – каля 2 тысяч байцоў АМАПа з Удмуртыі, Мардовіі, Чувашыі, Пензенскай і Ніжагародскай абласцей. Масквічы адзначаюць, што ўжо ў пятніцу ў Маскве, асабліва ў цэнтры, вельмі шмат амапаўцаў. На Пушкінскай плошчы, дзе маюць намер сабрацца "нязгодныя", ужо нарыхтаваныя дзесяткі металічных агародж.
У ГУУС Масквы кажуць, што не дапусцяць несанкцыянаваных шэсцяў, а ўсялякія спробы правакацый будуць жорстка перарывацца супрацоўнікамі міліцыі. "Ёсць процізаконныя мерапрыемствы, а ёсць законныя, – заявіў радыёстанцыі "Эхо Масквы" афіцыйны прадстаўнік ведамства Яўген Гільдзееў. – У дадзеным выпадку ўлада не дазволіла, і мы абавязаныя спыніць. Калі будзе здзейсненая спроба правядзення шэсця, мы мусім гэтага не дапусціць".
У сталіцу з`язджаюцца таксама актывісты пракрамлёўскіх моладзевых рухаў – "Маладой гвардыі" і "Нашых".