Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 1314 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



ААН не дасылала беларускіх лётчыкаў у Самалі
10:57, 13/04/2007

Пасля абстрэлу беларускіх самалётаў у Магадзішу, дзе загінулі 11 чалавек экіпажу, кампанія “Трансавіяэкспарт” адмовілася ад палётаў у Самалі. Аднак не факт, што беларускія авіякампаніі адмовяцца ад спакушальнай прапановы перавезці гуманітарны груз у якую-небудзь небяспечную краіну, за што прапануюць вялікія грошы. “Еўрапейскае радыё для Беларусі” вырашыла даведацца: дзе яшчэ знаходзяцца нашыя лётчыкі, ці не пагражае ім небяспека?

У нашай краіне грузавымі перавозкамі ў межах міратворчых місій займаюцца дзве кампаніі: вышэйзгаданая “Трансавіяэкспарт” і “Гомельавія”.

Начальнік змены аэрапорта “Гомельавія” паведаміў, куды яны дасылаюць экіпажы:

“У нас асабліва іх і не дасылаюць у гарачыя кропкі. “Гомельавія”, канечне, лётае. Але не зусім ужо ў гарачыя кропкі: Афганістан — Кабул. Зараз знаходзяцца ў Эміратах Арабскіх — Дубаі, Фуджэйры. Там спакойна”.

Калі Аб’яднаныя Арабскія Эміраты — не такая і небяспечная краіна (туды нават сам Лукашэнка лётае), то ў Самалі ідуць ваенныя дзеянні.

Кіраўнік Беларусі заявіў, што не ведаў пра знаходжанне беларусаў у Магадзішу. Аднак па законе «Аб парадку накіравання грамадзянаў за межы Рэспублікі Беларусь для ўдзелу ў дзейнасці па падтрымцы міжнароднага міру і бяспекі”, дасылаць экіпажы ў гарачыя кропкі можа толькі прэзідэнт. На гэта зазначылі ў “Гомельавіа”:

“Камерцыйныя рэйсы выконваюцца так: прыходзіць заказ ад якой-небудзь важнай арганізацыі, напрыклад, ААН. Трэба перавезці гуманітарную дапамогу. Яе загружаюць. Узгадняюць з усімі інстанцыямі. Спланавалі гэты рэйс і паляцелі туды.

Ну, гэта рэгулярная праца. Як любога транспартнага прадпрыемства. Як, напрыклад, аўтамабілі ездзяць у Еўропу, перавозяць грузы. Самалёты такім жа чынам перавозяць грузы па ўсім свеце. Зусім не абавязкова, каб прэзідэнт ставіў там свой подпіс. І зусім гэта не яго праца”.


Можа быць, Арганізацыя Аб’яднаных Нацый вінаватая ў тым, што нашыя лётчыкі апынуліся ў Самалі? Якое дачыненне яна мае да таго злашчаснага палёту? Адказ мы знайшлі ў Прадстаўніцтве ААН у Беларусі:

“Калі ў Самалі пачаліся беспарадкі асабліва моцныя, Савет бяспекі прапанаваў генеральнаму сакратару на працягу шасці месяцаў разглядзець пытанне аб размяшчэнні там міратворчай місіі ААН.

Але калі здзяйсняўся той палёт, дамова там заключалася непасрэдна паміж “Трансавіяэкспартам” і Афрыканскім Саюзам. Нягледзячы на тое, што гэтая кампанія – непасрэдны пастаўшчык ААН. Але ў якасці наймальніка да гэтай перавозкі Арганізацыя Аб’яднаных Нацый непасрэдных адносінаў не мела”.


Таму ў шырокім сэнсе, канечне, можна казаць, што ўрэшце гэтая акцыя была санкцыянаваная ААН. Але ў вузкатэхнічным плане арганізацыя не ладзіла палёт. Атрымліваецца, кампаніі самі вырашаюць, куды ляцець. Беларускія лётчыкі кажуць, што зарплаты ў іх невялікія, таму і даводзіцца рызыкаваць жыццём.

Непрыемнасці з беларусамі здараліся і раней. У 1997 годзе два нашыя верталётчыкі былі ўзятыя ў палон у Сьера-Леонэ. Праз год у Анголе праз аварыю “Ан-12” загінула 5 беларусаў – членаў экіпажу.

У 2003-м больш за месяц экіпаж самалёта, які належаў “Гомельавія” не мог выляцець з Нігерыі. У 2004-м у Кот-д’Івуары тыдзень утрымліваліся пад вартай чатыры беларускіх лётчыкі. У 2005-м у Танзаніі загінула 10 беларусаў. Тады катастрофу пацярпеў такі ж “Іл-76”, як і ў Магадзішу сёлета.

І хоць сёння ўсе самалёты “Трансавіяэкспарту” знаходзяцца ў Еўропе, намеснік дырэктара кампаніі Георгій Егіазаран кажа, што і ў гарачых кропках беларускія экіпажы патрэбныя:

“Мы лётаем у гэтыя рэгіёны: і Афганістан, і Ірак, і Самалі. На жаль, нашыя самалёты там патрэбныя”.

У Самалі нашыя экіпажы, відаць, больш лётаць не будуць. Аднак не факт, што беларускія авіякампаніі адмовяцца ад спакушальнай прапановы перавезці гуманітарны груз у якую-небудзь небяспечную краіну, за што прапануюць вялікія грошы.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: