Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 1314 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



РАСЕЯ МОЖА НЕ ДАЦЬ КРЭДЫТ БЕЛАРУСІ
13:57, 13/04/2007

Расейскія перагаворшчыкі па выдзяленні стабілізацыйнага крэдыту Беларусі ў памеры да 1,5 млрд. даляраў, які яна просіць у сувязі з падаражаннем з 2007 г кошту расейскіх энергарэсурсаў, якія пастаўляюцца краіне, па выніках перамоваў 9 красавіка ў Маскве прапанавалі беларускаму боку знайсці пераканаўчыя аргументы для атрымання крэдыту. Пра гэта агенцтву ПРАЙМ-ТАСС паведаміла крыніца, блізкая да расейскага ўрада.

Па яе словах, расейскі бок не пераканалі аргументы, прадстаўленыя Беларуссю падчас перамоваў.

“Неабходнасць атрымання крэдыту Менск аргументуе падвышэннем цэнаў на пастаўляныя расейскія энерганосьбіты, а таксама змушаным увядзеннем дзяржаўных субсідый нафтаперапрацоўнікам з прычыны стратнасці перапрацоўкі на беларускіх НПЗ у новых умовах”, – распавёў суразмоўца.

Аднак мера па ўвядзенні дзяржсубсідый для экспарцёраў супярэчыць прынцыпам Сусветнай гандлёвай арганізацыі, што непрымальнае для Расеі, якая знаходзіцца ў вырашальнай стадыі па далучэнні да СГА, адзначыла крыніца.

Паводле наяўных дадзеных, цяпер Мінфін Беларусі рыхтуе новую, больш пераканаўчую матывацыю для атрымання расейскага крэдыту, якая не павінна супярэчыць правілам СГА і прынцыпам міжнароднага гандлю.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: