Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларусь і Расея ствараюць сумеснае прадпрыемства ў галіне СПА 15:34, 13/04/2007
Беларусь і Расея вядуць працу па стварэнні сумеснага сервіснага прадпрыемства ў галіне супрацьпаветранай абароны, паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Менску першы намеснік старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Пётр Рагажэўскі.
"Мы ідзем на стварэнне сумеснага прадпрыемства з Расеяй у галіне СПА", – сказаў П.Рагажэўскі.
П.Рагажэўскі ўдакладніў, што з расейскага боку ў дадзенае прадпрыемства ўвойдзе канцэрн "Вега", паведамляе “Інтэрфакс” .
Першы намеснік старшыні Дзяржкамваенпрам таксама паінфармаваў, што цяпер вядзецца праца па стварэнні сервіснага цэнтра для аб`яднанай сістэмы СПА СНД.
"Частка пытанняў з нашага боку і частка пытанняў з расейскага боку па стварэнні сервіс-цэнтра ўжо вырашаная. Галоўная ўмова, каб ён размяшчаўся на тэрыторыі Беларусі", – заявіў П.Рагажэўскі.