Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 1314 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Пададзены пазоў супраць газеты «Рэспубліка»
17:52, 13/04/2007

Суддзя Савецкага раёну Менска Фёдарава 14 красавіка а 10 гадзіне прыступіць да разгляду справы па зыску актывіста партыі БНФ Вадзіма Канапацкага да газеты “Рэспубліка” і журналіста гэтага выданьня Андрэя Сотнікава аб абароне гонару, годнасьці і дзелавой рэпутацыі. Як стала вядома праваабарончаму цэнтру “Вясна”, маральны ўрон, нанесены публікацыяй, Вадзім Канапацкі ацаніў ў 10 мільёнаў рублёў, па 5 з абодвух адказчыкаў.

Нагадаем, што ў адным з лістападаўскіх нумароў газеты “Рэспубліка” за мінулы год у артыкуле журналіста Андрэя Сотнікава пад назвай “Деньги и `демократы” была пададзена інфармацыя пра тое, што нібыта “прадстаўнік штабу Аляксандра Мілінкевіча В. Канапацкі атрымаў ад кіраўніка літоўскага офісу Міжнароднага рэспубліканскага інстытуту (ІRI) Т. Олсэна грант у памеры 5 тысяч даляраў ЗША “на развіцьцё лясной інфраструктуры Мінскай вобласьці” і ўзяў гэтыя грошы сабе”.

Вадзім Канапацкі лічыць, што надрукаваная ў “Рэспубліцы” інфармацыя, якая не адпавядае рэчаіснасьці, нанесла ўрон не толькі яго дзелавой рэпутацыі, паколькі ён актыўна займаецца грамадскай дзейнасьцю, але таксама і маральныя пакуты, якія выражаліся ў адчуваньні сораму перад знаёмымі, суседзямі і выбаршчыкамі. На той момант Вадзім Канапацкі быў зарэгістраваны ў якасці кандыдата ў дэпутаты ў Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: