Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Мацкевіч: «Непрадказальныя пытаньні выводзяць Лукашэнку з раўнавагі» 10:40, 13/04/2007
Пасля ўчорашней канфэрэнцыі Аляксандра Лукашэнкі палітоляг Уладзімер Мацкевіч зьвяртае ўвагу на тое, што беларускі кіраўнік збольшага адвык адказваць на пытаньні журналістаў незалежных мэдыяў. Гэта і тлумачыць ягоную часам нэрвовую рэакцыю на пытаньні журналістаў, мяркуе спадар Мацкевіч у інтэрв’ю “Радыё Свабода”:
“Ён ужо адвык ад кантакту зь незалежнымі журналістамі. Таму што звычайна ўсё падрыхтавана, зрэжысавана, таму такія непрадказальныя пытаньні яго выводзяць з раўнавагі.
Тое, што былі запрошаныя незалежныя журналісты, і што гаворыцца пра шматвэктарнасьць — напэўна, таму, што, сапраўды, чарга і гандлёвыя дачыненьні з заходнімі й ня толькі заходнімі дзяржавамі ўсталёўваць на новым узроўні.
І тое, што нам трэба неяк пагаджацца зь міжнароднымі эканамічнымі патрабаваньнямі — у прыватнасьці, патрабаваньнямі Ўсясьветнай гандлёвай арганізацыі. Таму што пашыраць і павялічваць экспартныя магутнасьці магчыма толькі тады, калі мы гуляем з усім сьветам паводле агульных правілаў”.