Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Ад нядаўна падпісанага гандлёва-эканамічнага пагаднення паміж Расеяй і Беларуссю наша краіна панясе толькі прамых страт звыш як 300 мільёнаў даляраў. Былы кіраўнік Нацыянальнага банка Станіслаў Багданкевіч перакананы, што дадзеным пагадненнем на беларускай мадэлі развіцця краіны ставіцца вялікі і тоўсты крыж.
У Маскве сёння былі жорстка разагнаныя акцыі апазіцыі. АМАП і ўнутраныя войскі ўжылі грубую сілу да мірных дэманстрантаў. Затрыманыя не менш як 250 чалавек, у тым ліку адзін з лідэраў расейскай апазіцыі Гары Каспараў.
Беларускае войска робіць ўсё, каб ніхто не вырашаў пытанні з Беларуссю з пазіцыі сілы. Пра гэта сёння ў Дзяржынскім раёне на камандна-штабной трэніроўцы ВПС і войскаў СПА заявіў журналістам міністр абароны Беларусі Леанід Мальцаў.
Дзеянні ўлад пры разгоне "Маршу нязгодных" – найгрубейшае парушэнне правоў чалавека, заявіла кіраўніца Маскоўскай Хельсінкскай групы Людміла Аляксеева, каментуючы затрыманне ўдзельнікаў акцыі, у тым ліку лідэра Аб`яднанага грамадзянскага фронту Гары Каспарава і кіраўнікоў апазіцыйных моладзевых арганізацый.
“Шэраг службовых асоб Расейскай Федэрацыі і кіраўнікі сілавых падраздзяленняў сёння здзейснілі антыканстытуцыйнае і крымінальнае злачынства, парушыўшы тым самым і Канстытуцыю Расейскай Федэрацыі і крымінальны кодэкс. Гэтае крымінальнае злачынства рана ці позна будзе расследаванае і асобы, вінаватыя ў гэтым, панясуць пакаранне згодна з расейскім заканадаўствам”, – такое меркаванне ў сувязі з разгонам "Маршу нязгодных" у эфіры радыёстанцыі "Эхо Москвы" выказаў былы дарадца прэзідэнта Расеі па эканамічных пытаннях Андрэй Іларыёнаў, які браў удзел у маршы.
Прэм’ер-міністар Бэльгіі Гі Вэрхофштат заявіў у Варшаве, што эўрапейскі кантынэнт нельга назваць “кантынэнтам дэмакратыі”, пакуль недэмакратычнай застаецца Беларусь. Кіраўнік бэльгійскага ўраду прадставіў таксама сваю апошнюю кнігу ў перакладзе на беларускую мову.
Акцыі апазіцыі ў Маскве завяршыліся. Удзельнікі “Маршу нязгодных” сабраліся а 12 на Пушкінскай плошчы, якая, як і вуліцы, што да яе прылягаюць, была запоўненая АМАПам. Пры спробах скандаваць лозунгі альбо разгарнуць транспаранты людзей адразу затрымлівалі і саджалі ў міліцэйскія аўтобусы. Амапаўцы ўжывалі сілу. На Пушкінскай затрымалі Гары Каспарава, Марыю Гайдар, Іллю Яшына.
Таварыства беларускай школы, Міжнародная асацыяцыя беларусістаў, Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына» і іншыя беларускія грамадзкія арганізацыі заснавалі прэмію імя Вацлава Ластоўскага для беларускамоўных выкладчыкаў ВНУ.
Як стала вядома прэс-службе Салігорскае філіі “Маладога Фронта”, генэральны дырэктар ААТ "Салігорскпрамбуд" зьвярнуўся ў суд са скаргай на мясцовыя ўлады. У апошні час Салігорскі райвыканкам абавязаў усе прадпрыемствы гораду вылучыць значныя грашовыя сродкі на добраўпарадкаваньне гораду. Па падлікам экcпэртаў такі загад прывядзе ў заняпад эканоміку аднаго з найлепшых рэгіёнаў Беларусі.
Праваабаронца Кацярына Садоўская, магчыма, выйдзе на волю да канца красавіка. Пра гэта яна сама паведаміла ў лісьце дамоў, спаслаўшыся на рашэньне турэмнай камісіі рэкамэндаваць для яе ўмоўна-датэрміновае вызваленьне, паведаміла “Радыё Свабода”.
У Маскве прайшоў санкцыянаваны мітынг на Чыстапрудным бульвары, паведамляе карэспандэнт Каспарава.Ru. У ім атрымалася ўзяць удзел прыкладна дзвюм тысячам чалавек.
Вядомы апазыцыйны палітык Мікалай Статкевіч нарэшце атрымаў дазвол наведаць хворага бацьку, які жыве ў Баранавічах. Зь вёскі Блонь Пухавіцкага раёну, дзе апазыцыянэр адбывае “хімію”, ён выправіцца ў Баранавічы ў панядзелак.
Неўзабаве беларускі “парламент” адменіць ільготы на праезд і на лекі для дзяцей, інвалідаў і студэнтаў. Пра гэта паведаміла “КП в Беларуси”. У той самы час 4 красавіка “народны выбраннік” Леанід Глухоўскі прызнаўся, што так званым “дэпутатам” папярэдняй датай падвысілі заработную плату.
Скідкі на праезд для студэнтаў і лекі для самых маленькіх мы даўно ўспрымаем як належнае. Нядаўна ўрад абвясціў дэпутатам: гэтыя льготы "лішнія". Гэтую навіну падчас прэс-канферэнцыі з беларускімі журналістамі пацвердзіў і Аляксандр Лукашэнка. Неўзабаве беларусаў чакае адмена льгот.
Змены ўмоў працы беларускіх НПЗ выклікалі шэраг праблем у банкаўскім сектары, заявіў сябра праўлення ААТ "Пріорбанк" Вадзім Мацюшкін 13 красавіка ў Менску на канферэнцыі "Беларуская нафтавая галіна – учора, сёння, заўтра".
На Пушкінскай плошчы Масквы, дзе павінен быў адбыцца “Марш нязгодных”, затрыманы сотні людзей, у тым ліку лідэры расейскай апазіцыі. Сярод затрыманых лідэр Аб’яднанага грамадзянскага фронту Гары Каспараў, лідэры моладзевага “Яблока” Ілля Яшын і моладзевага руху “Да” Марыя Гайдар.
На мінулым тыдні попыт на даляры ЗША на Беларускай валютна-фондавай біржы, роўны 97,3 млн. USD, ізноў апынуўся вышэйшым за прапанову, якая склала 86,4 млн. USD. Таксама на мінулым тыдні, па дадзеных БВФБ, попыт на еўра дасягнуў рэкорднага ўзроўню – 117,661 млн. EUR, аднак Нацыянальны банк не задаволіў яго ў поўнай меры, у сувязі з чым аб`ём гандлю па еўра застаўся на звычайным узроўні і склаў 18 млн. EUR.
Прэс-канфэрэнцыя А.Лукашэнкі мае важную ролю — яна дэманструе грамадзянам, што ў нас ёсьць апазыцыйная прэса, што ў нас ёсьць свабода слова, што ў нас ёсьць падзел уладаў і кампэтэнцый. Напраўдзе ў Беларусі даўно ў сутнасьці няма ні таго, ні другога, ні трэцяга. Затое маем старанна памаляваны фасад. І важную для легітымацыі рэжыму частку гэтага сымулякру стварае так званая незалежная прэса.
Сегодня в Москве должен пройти "Марш несогласных". Московские власти и правоохранительные органы намерены любой ценой не допустить его проведения. Как стало известно "Коммерсанту", для предотвращения акции протеста ГУВД столицы разработало специальный план, согласно которому в центре Москвы будут созданы четыре особо охраняемые зоны, сообщает NEWSru.com. Милиция обещает действовать максимально жестко.
10 красавіка ў Гомелі, ля цырку, невядомыя ў цывільным затрымалі студэнтку стыпэндыяльнай праграмы Каліноўскага Вольгу Дзьмітрук. Дзяўчына прыехала з Польшчы на пару дзён, каб разам з бацькамі правесьці велікодныя сьвяты.
Больш за месяц працягваецца акцыя па зборы подпісаў з заклiкам вярнуць вернiкам комплекс будынкаў кляштару бэрнардынцаў з касьцёлам, разьмешчаных па вулiцы Кiрыла i Мяфодзiя, 4,6,8, якія Менгарвыканкам вырашыў перадаць інвэстарам. На сёньня ў абарону храма сабрана ўжо больш за 8.000 подпісаў хрысьціянаў розных канфэсіяў.
Менская Царква “Новае жыццё” Аб’яднання суполак хрысціянаў поўнага Евангелля ў Рэспубліцы Беларусь не згодная з тым, як беларуская амбасада ў Баўгарыі тлумачыць сітуацыю вакол гэтай рэлігійнай суполкі.
Адміністрацыя Джорджа Буша ў асобе ўрадавага Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці прызнала прэм’ер-міністра Грузіі Зураба Нагаідэлі “лепшым бізнэс-рэфарматарм года”, гаворыцца ў заяве агенцтва, распаўсюджанай у суботу ў Вашынгтоне, паведамляе NEWSru.com. “Прэм’ер-міністр узначаліў рэформы, якія рэзка паднялі Грузію ў 2007 годзе з 112-га на 37-ае месца ў глабальным рэйтынгу Сусветнага банка па паказчыку спрыяльнасці вядзення бізнэсу”, – адзначаецца ў заяве.
Адвакат экс-кандыдата ў прэзідэнты, лідэра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксандр Казулін Ігар Рынкевіч падаў у Менскую абласную калегію адвакатаў заяву аб звальненні па ўласным жаданні.
Экс-кандыдат у прэзідэнты, лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксандр Казулін заяўляе, што ў яго дачыненні “метадычна і паслядоўна ўжываецца тактыка выпаленай зямлі”. Такую заяву ён зрабіў 13 красавіка падчас сустрэчы з сваім адвакатам Ігарам Рынкевічам. Падчас сустрэчы з адвакатам А.Казулін адзначыў, што да яго апошнім часам не даходзяць нават некаторыя заказныя лісты і лісты з апавяшчэннямі.
Семьям одиннадцати погибших в Сомали белорусских летчиков и авиаинженеров компании "Трансавиаэкспорт" перечислено по 15 тысяч долларов США. Об этом БелаПАН сообщил директор авиакомпании Иван Герловский.
Восьмикратная чемпионка мира по велотреку Наталья Цилинская не понимает, каким образом и в соответствии с какими критериями определялись лучшие спортсмены года Беларуси. Об этом и многом другом она рассказывает в интервью газете «Прессбол».
Синоптики прогнозируют на ближайшие выходные потепление, а с середины недели опять похолодание, сообщили "Интерфаксу" в субботу в Республиканском гидрометеоцентре.
Па матэрыялах падраздзяленняў па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю УУС на транспарце Беларускай транспартнай пракуратурай узбуджаная крымінальная справа па ч. 3 арт. 424 (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь у дачыненні 39-гадовага начальніка змены грузавога комплексу Нацыянальнага аэрапорта "Менск", паведамляе БелаПАН.
Похищенная в марте бронзовая мемориальная доска, посвященная евреям Бремена, уничтоженным в Минском гетто, была передана 12 апреля послу ФРГ в Беларуси Мартину Хеккеру белорусским гражданином. Об этом БелаПАН сообщили в посольстве Германии.
На недавней пресс-конференции в Минске главный нарколог страны Владимир Максимчук заявил: «Сложно бороться с алкоголизацией населения, когда каждый год увеличиваются объемы выпуска спиртного в стране... У Минздрава в этой связи есть вопросы и к «Белгоспищепрому», и к Министерству торговли». Видимо, Владимир Максимчук имел в виду цифры по спирту: в этом году в стране планирует произвести на 190 тысяч декалитров спирта больше, чем в прошлом.