Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 1415
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Адвакат Казуліна звальняецца з калегіі адвакатаў
10:48, 14/04/2007

Адвакат экс-кандыдата ў прэзідэнты, лідэра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксандр Казулін Ігар Рынкевіч падаў у Менскую абласную калегію адвакатаў заяву аб звальненні па ўласным жаданні.

Як паведаміў БелаПАН І.Рынкевіч, ён агучыў сваю пазіцыю 28 сакавіка на канферэнцыі Менская абласной калегіі адвакатаў. "Адвакатаў ператварылі ў дойных кароў, а асабіста мяне, падчас вядомых падзей падчас абароны Казуліна, – у "хлопчыка для біцця". У адрас адвакатаў нязменна гучаць пагрозы. Толькі ў дачыненні маіх калегаў па юрыдычнай кансультацыі апошнім часам Міністэрства юстыцыі ўзбудзіла сем дысцыплінарных спраў. Мне вядома, што Мінюст падрыхтаваў два прадстаўленні ў дачыненні кіраўнікоў Менскай абласной калегіі адвакатаў. Яны хочуць зрабіць так, каб праз маю дзейнасці пакутавалі мае калегі", – лічыць І.Рынкевіч.

Па яго словах, А.Казулін з разуменнем паставіўся да такога рашэння. "Ён падзякаваў мяне за пройдзены разам год і сказаў, што мае праблемы звязаныя менавіта з маёй пазіцыяй па яго абароне і прадстаўленні яго інтарэсаў", – адзначыў І.Рынкевіч.

"Нягледзячы на змену майго статусу, пытанне абароны інтарэсаў Казуліна будзе вырашацца мной у іншых эфектыўных формах", – дадаў адвакат.

"Я думаю, што ва ўсялякім выпадку застануся ў праваабарончым руху і не выключаю, што пры дэмакратычнай уладзе здолею вярнуцца ў паважаную мной карпарацыю адвакатаў. Праваабаронца – гэты стан душы і грамадзянская пазіцыя. А я яе не мяняў з 1989 года, калі ў Маскве пазнаёміўся з Андрэем Дзмітрыевічам Сахаравым", – заявіў І.Рынкевіч.

Па словах суразмоўцы БелаПАН, яго заява будзе разгледжаная ў Менскай абласной калегіі адвакатаў 18 красавіка.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: