Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 1415
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Прэм’ер-міністр Бэльгіі: «Пакуль Беларусь ня вольная, Эўропа – не кантынэнт дэмакратыі»
15:45, 14/04/2007

Прэм’ер-міністар Бэльгіі Гі Вэрхофштат заявіў у Варшаве, што эўрапейскі кантынэнт нельга назваць “кантынэнтам дэмакратыі”, пакуль недэмакратычнай застаецца Беларусь. Кіраўнік бэльгійскага ўраду прадставіў таксама сваю апошнюю кнігу ў перакладзе на беларускую мову.

Гі Вэрхофштат сутрэўся ў Варшаве са сваім польскім калегам Яраславам Качынськім, зь якім абмяркоўваў пераважна пытаньні, зьвязаныя з будучыняй Эўрапейскага зьвязу, паведаміла “Радыё Свабода”.

Кіраўнік бэльгійскага ўраду заявіў, што ў будучым неабходна стварыць нешта накшталт Злучаных Штатаў Эўропы, з агульным урадам, прэзыдэнтам, войскам. Эўразьвяз, паводле ягоных словаў, не павінен спыняць сваё пашырэньне і клапаціцца пра тое, што адбываецца ў цяперашніх суседзяў аб’яднанай Эўропы, перадусім у Беларусі.

“Мэта Эўразьвязу – забясьпечыць мір, дэмакратыю і дабрабыт на нашым кантынэнце. Але мы не дасягнем гэтай мэты, пакуль усе эўрапейскія краіны ня будуць карыстацца гэтымі каштоўнасьцямі. Я кажу таксама і пра суседзяў Эўразьвязу, у першую чаргу пра Беларусь. Пакуль Беларусь ня будзе вольнай, эўрапейскі кантынэнт нельга назваць кантынэнтам дэмакратыі”, -- заявіў прэм’ер-міністр.

Спадар Вэрхофштат прадставіў у Варшаве сваю апошнюю кнігу, прысьвечаную ягоным поглядам на будучыню аб’яднанай Эўропы надрукаваную па-польску і, што стала нечаканасьцю, па-беларуску.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: