Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 1415
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Андрэй Іларыёнаў: Улада здзейсніла злачынства
16:07, 14/04/2007

“Шэраг службовых асоб Расейскай Федэрацыі і кіраўнікі сілавых падраздзяленняў сёння здзейснілі антыканстытуцыйнае і крымінальнае злачынства, парушыўшы тым самым і Канстытуцыю Расейскай Федэрацыі і крымінальны кодэкс. Гэтае крымінальнае злачынства рана ці позна будзе расследаванае і асобы, вінаватыя ў гэтым, панясуць пакаранне згодна з расейскім заканадаўствам”, – такое меркаванне ў сувязі з разгонам "Маршу нязгодных" у эфіры радыёстанцыі "Эхо Москвы" выказаў былы дарадца прэзідэнта Расеі па эканамічных пытаннях Андрэй Іларыёнаў, які браў удзел у маршы.

"Такое складаецца ўражанне, што супрацоўнікі міліцыі, АМАПа не ведаюць Канстытуцыі, не ведаюць крымінальнага кодэкса. Гэта дае тлумачэнні, чаму ў нас расце злачыннасць, чаму ў нас расце гвалт на вуліцах нашых гарадоў – таму што органы абавязаныя займацца абаронай грамадзянаў, а займаюцца проста процілеглым", – сказаў Іларыёнаў.

"У іх няма часу, у іх няма сілаў і ў іх няма ведаў, што такое расейскае заканадаўства. Галоўнымі парушальнікамі расейскага заканадаўства сёння з`яўляюцца ўлады. Рана ці позна тыя злачынствы, якія здзейсненыя сёння, будуць пакараныя, і тыя, хто здзейсніў гэтыя злачынствы, будуць пакараныя. Ні ў каго па гэтай падставе не павінна быць сумнення", – адзначыў Іларыёнаў.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: Карты, моды дополнения starcraft war , broodwar