Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Міністр абароны: На сілу адкажам сілай 16:21, 14/04/2007
Беларускае войска робіць ўсё, каб ніхто не вырашаў пытанні з Беларуссю з пазіцыі сілы. Пра гэта сёння ў Дзяржынскім раёне на камандна-штабной трэніроўцы ВПС і войскаў СПА заявіў журналістам міністр абароны Беларусі Леанід Мальцаў.
Па яго словах, Узброеныя Сілы павінны выкарыстаць усе магчымасці для падвышэння сваёй манеўранасці і жывучасці. Падчас цяперашніх вучэнняў адпрацаваны адзін з такіх важных элементаў, як дзеянні авіяцыі ў выпадку знішчэння аэрадрома, пры гэтым быў скарыстаны наяўны досвед, у тым ліку часоў Вялікай Айчыннай вайны. Упершыню ў рэальным становішчы была праведзеная пасадка і ўзлёт не з стацыянарнага аэрадрома, а з прыстасаванага для гэтага ўчастку дарогі. Пры гэтым была ажыццёўленая дазапраўка самалётаў, укамплектаванне авіяцыйнымі боепрыпасамі з наступным бомбакіданнем на палігоне.
Міністр абароны падкрэсліў, што задача выкананая паспяхова і гэта з`яўляецца важнай падзеяй для Узброеных Сілаў. Галоўнае, па яго словах, у тым, што пераадолены псіхалагічны бар`ер. Таксама Леанід Мальцаў адзначыў высокі ўзровень узаемадзеяння, у прыватнасці, з дарожнікамі, добрую падрыхтоўку аўтатрасы для пасадкі баявых самалётаў.