Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Царква «Новае жыццё» не згодная з уладамі 10:51, 14/04/2007
Менская Царква “Новае жыццё” Аб’яднання суполак хрысціянаў поўнага Евангелля ў Рэспубліцы Беларусь не згодная з тым, як беларуская амбасада ў Баўгарыі тлумачыць сітуацыю вакол гэтай рэлігійнай суполкі.
У інтэрв’ю БелаПАН юрыст Царквы Сяргей Луканін паведаміў, што на пачатку цяперашняга года баўгарскія пратэстанты сабралі 600 подпісаў пад зваротам у абарону правоў менскай Царквы "Новае жыццё", які быў накіраваны ў адрас амбасады Беларусі ў Сафіі. Па яго словах, 13 красавіка ў офіс Царквы паступіла інфармацыйнае паведамленне амбасады Беларусі ў Баўгарыі "Аб сітуацыі вакол рэлігійнай суполкі хрысціянаў поўнага Евангелля "Царква "Новае жыццё". "Змест паведамлення цалкам адпавядае пазіцыі Менскага гарвыканкама і іншых органаў дзяржаўнай улады Беларусі ў дачыненні нашай суполкі", – сказаў С.Луканін. Ён назваў "вельмі сумнай" сітуацыю, пры якой амбасада, якая з`яўляецца падраздзяленнем знешнепалітычнага ведамства Беларусі, распаўсюджвае, па словах Луканіна, інфармацыю, "якая не адпавядае рэчаіснасці, і, такім чынам, ачарняе царкву ў вачах баўгарскіх грамадзянаў”.
Нагадаем, з 18 кастрычніка мінулага года суддзя Вышэйшага гаспадарчага суду Кацярына Караткевіч разглядае пазовы Царквы аб прызнанні пазапраўным рашэння Менгарвыканкама ад 17 жніўня 2005 года аб пазбаўленні суполкі зямлі і будынка па Кавалёва, 72; аб перапрафіляванні будынка кароўніка ў культавы і змене мэтавага прызначэння зямельнага ўчастку, а таксама аб спагнанні з Менгарвыканкама шкоды, панесенай Царквой у памеры ўсіх сум дзяржпошліны, выплачанай істцом цягам мінулага года ў сувязі з абскарджаннем пазапраўнага рашэння гарадскіх улад (1 млн. 829 тыс. рублёў). 22 сакавіка ў ВГС прыпынена слуханне пазову Царквы ў сувязі з намерам суддзі накіраваць запыты ў кампетэнтныя органы.