Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
«АМАП затаптаў у гразь канстытуцыю» 14:23, 14/04/2007
У Маскве прайшоў санкцыянаваны мітынг на Чыстапрудным бульвары, паведамляе карэспандэнт Каспарава.Ru. У ім атрымалася ўзяць удзел прыкладна дзвюм тысячам чалавек.
Выступаючы на мітынгу, лідэр РНДС Міхаіл Касьянаў заявіў, што “Другая Россия” хоча дамагчыся перамогі свайго курсу толькі канстытуцыйнымі метадамі, але ўлада гэтаму перашкаджае. Ён дадаў, што перамога будзе за апазіцыяй. Па словах Касьянава, чалавек з сваімі правамі павінен стаць вышэйшай каштоўнасцю ў Расеі. Актывіст АКМ Аляксандр Шалімаў у сваю чаргу заявіў, што "АМАП затаптаў у гразь канстытуцыю".
На мітынгу таксама выступіў сатырык Віктар Шандаровіч. Ён адзначыў, што прадстаўнікі ўлад не здольныя зрабіць прэсу свабоднай, бо ўлада не вытрымае канкурэнцыі. Ён таксама дадаў, што калі, экстрэмістам лічыць Каспарава, то "размаўляць з уладай няма пра што".
У перапынках паміж выступамі мітынгуючыя скандавалі: "Рэвалюцыя!". Пасля чаго шматлікіх нацбалаў затрымалі.
Пасля выступу Ірыны Хакамады, якая заклікала ўладу вярнуць свабодныя выбары, прамоўцы заклікалі ўдзельнікаў адправіцца да месца зняволення лідэра АГФ Гары Каспарава. Паводле наяўнай інфармацыі, Каспарава даставілі ў Прэсненскае АУС. Разам з ім туды прыбылі каля 40 затрыманых.
Пасля заканчэння мітынгу міліцыя пачала “нязгодных”, што засталіся на плошчы. У выніку чаго ўтварылася ціскатня пры ўваходзе ў метро.
14 красавіка а 12 на Пушкінскай плошчы пачаўся "Марш нязгодных". З Пушкінскай плошчы "маршысты" прайшлі да Тургенеўскай плошчы. Пры тым, што ўлады дазволілі правядзенне мітынгу толькі на Тургенеўскай плошчы.
Напярэдадні "Марша нязгодных" на плошчы ў Маскве былі затрыманыя лідэр Аб`яднанага грамадзянскага фронту Гары Каспараў, лідэр нацбалаў Эдуард Лімонаў і лідэр “Авангарда красной молодежи” Сяргей Удальцоў. Акрамя таго, на плошчы затрымалі журналіста Валерыя Панюшкіна, а таксама была распачатая спроба затрымання журналіста радыёстанцыі "Эхо Масквы" Андрэя Гаўрылава, які знаходзіўся пры выкананні службовых абавязкаў у камізэльцы з надпісам "прэса". Другі журналіст "Эхо" Сяргей Пархоменка быў затрыманы. Акрамя таго, была спроба затрымаць Міхаіла Касьянава, але яго адбілі ахоўнікі.