Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 1415
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Заснаваная прэмія імя Вацлава Ластоўскага
14:51, 14/04/2007

Таварыства беларускай школы, Міжнародная асацыяцыя беларусістаў, Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына» і іншыя беларускія грамадзкія арганізацыі заснавалі прэмію імя Вацлава Ластоўскага для беларускамоўных выкладчыкаў ВНУ.

Заснавальнікі кажуць, што асноўнай мэтай гэтай прэміі ёсьць «пільная патрэба ў маральнай падтрымцы беларускамоўных выкладчыкаў вышэйшай школы, стымуляваньня выкладаньня па-беларуску». Найперш гэта прэмія датычыць выкладчыкаў фізыка-матэматычных, прыродазнаўчых і іншых дысцыплінаў, якія рэдка ва ўнівэрсытэтах чытаюцца па-беларуску, паведамляе "Наша Ніва".

У склад арганізацыйна-прэміяльнай рады ўвайшлі старшыня ТБШ Алесь Лозка, старшыня ГА «Міжнародная асацыяцыя беларусістаў» Сяргей Запрудскі, старшыня ЗБС «Бацькаўшчына» Алена Макоўская, ганаровы старшыня Беларускага ПЭН-цэнтра Лявон Баршчэўскі, юрыст Яраслаў Крывой, філёляг Віталь Алісёнак. Для таго, каб прыняць удзел у конкурсе неабходна да 15 траўня падаць заяўку на e-mail: lastouski@gmail.com , ці на паштовую скрынку: 220029 Мінск, а/с № 64. Форму падачы заяўкі можна знайсьці па наступным адрасе: nastaunik.info/lastouski .

Вынікі будуць абвешчаныя 30 чэрвеня. Пераможцы атрымаюць ганаровыя шыльды і дыплёмы падчас урачыстай цырымоніі летам 2007 года, а таксама атрымаюць магчымасьць выданьня дапаможніка па курсе, які выкладаюць.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: