Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Міколу Статкевіча пусьцяць да бацькі 14:17, 14/04/2007
Вядомы апазыцыйны палітык Мікалай Статкевіч нарэшце атрымаў дазвол наведаць хворага бацьку, які жыве ў Баранавічах. Зь вёскі Блонь Пухавіцкага раёну, дзе апазыцыянэр адбывае “хімію”, ён выправіцца ў Баранавічы ў панядзелак.
Тыдзень таму, на Вялікдзень, адпачынку Статкевічу не давалі.
“Я пачаў зьбіраць зьвесткі і высьветліў, што чамусьці КДБ было вельмі заклапочана, каб я ня ўзяў удзел у папярэднім абмеркаваньні новай стратэгіі апазыцыі, якую гэтымі днямі абмяркоўвалі на канфэрэнцыі ў Вільні”, -- паведаміў палітык «Радыё Свабода».
Нагадаем, што Статкевіч быў асуджаны да двух гадоў абмежаваньня волі за арганізацыю ў 2004 годзе акцый пратэста супраць фальсіфікацыі вынікаў парламенцкіх выбараў і рэферэндума.