Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Дзяцей пазбаўляюць ільгот, а «дэпутатам» падвысілі зарплату 12:56, 14/04/2007
Неўзабаве беларускі “парламент” адменіць ільготы на праезд і на лекі для дзяцей, інвалідаў і студэнтаў. Пра гэта паведаміла “КП в Беларуси”. У той самы час 4 красавіка “народны выбраннік” Леанід Глухоўскі прызнаўся, што так званым “дэпутатам” папярэдняй датай падвысілі заработную плату.
Прычым гэткае нечаканае прызнанне было зроблена неяк цалкам выпадкова пры разглядзе ў “палаце прадстаўнікоў” пытання, датычнага занясення зменаў і дадаткаў у Гаспадарчы працэсуальны кодэкс. "Дэпутатам зарплату папярэдняй датай пералічылі, і ўсе задаволеныя, ніхто не абураецца", – сказаў Глухоўскі.
Астатнія дэпутаты сціпла прамаўчалі, зрабіўшы выгляд, што нічога не пачулі.