Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 1819 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Польшчы супраць Ярузельскага высунутае абвінавачанне. Яму пагражае 10 гадоў
10:22, 18/04/2007

Супраць польскага генерала Войцэха Ярузельскага ў аўторак высунутае абвінавачанне ў здзяйсненні злачынстваў падчас панавання ў краіне "камуністычнага рэжыму". У прыватнасці, генералу інкрымінуецца ўвядзенне ў 1981 годзе "вайсковага становішча" ў краіне. Адначасова такія самыя абвінавачванні высунутыя супраць яшчэ васьмі былых кіраўнікоў сацыялістычнай Польшчы. Справу вядзе варшаўскі раённы суд. У выпадку, калі 84-гадовага генерала прызнаюць вінаватым, яму пагражае да 10 гадоў турмы.

У 1968 годзе Ярузельскі стаў польскім міністрам абароны і браў актыўны ўдзел ва ўварванні войскаў СССР і яшчэ трох краін Варшаўскага пакта ў Чэхаславакію. У 1981 годзе, у разгар рэвалюцыі "Салідарнасці", ён стаў лідэрам польскай камуністычнай партыі і прэм`ер-міністрам і неўзабаве пасля гэтага ўвёў вайсковае становішча. Да 1985 года Ярузельскі стаў прэзідэнтам і займаў гэтую пасаду да 1990 года, калі яго змяніў Лех Валенса.

Ярузельскі абвінавачваецца ў "кіраўніцтве злачыннай арганізацыяй узброенага характару, якая мае мэтай здзяйсненне злачынстваў". Менавіта так у ІНП ахарактарызавалі Ваенны савет нацыянальнага выратавання, якому дзяржаўны савет ПНР перадаў уладу пасля ўвядзення вайсковага становішча ў ноч з 12 на 13 снежня 1981 года, паведамляе ІТАР-ТАСС.

Першапачаткова ІНП быў створаны ў Польшчы ў якасці арганізацыі, закліканай захоўваць архіўныя дакументы. Аднак у перыяд кіравання ў Польшчы братоў Качыньскіх, адзначаюць аналітыкі, ІНП усё больш набывае характар карна-следчага інстытута, які мае прыкметы "палітычнай паліцыі".

Дакументы, якія вінавацяць Ярузельскага і іншых былых партыйных і дзяржаўных дзеячаў сацыялістычнай Польшчы, былі накіраваныя ў варшаўскі раённы суд следчым аддзелам Інстытута нацыянальнай памяці (ІНП) у Катовіцы.

Абвінавачванні таксама высунутыя супраць генерала Чэслава Кішчака, які кіраваў у той перыяд Міністэрствам унутраных спраў Польшчы. У выпадку, калі іх прызнаюць вінаватымі, абвінавачваным пагражае да 10 гадоў турэмнага зняволення.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: