Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 1819 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



20-гадоваму хлопцу ў войску адбілі селязёнку
11:32, 18/04/2007

Віцебская міжгарнізонная ваенная пракуратура распачала крымінальную справу у адносінах да малодшага сержанта 103-й аддзельнай мабільнай брыгады. 20-гадовы хлопец так збіў свайго аднагодка-шэрагоўца, што таму ў лякарні выдалілі селязёнку, паведаміла “Еўрапейскае радыё”. У войска пацярпелы хлопец ўжо не вернецца.

Яго крыўдзіцелю калі і давядзецца служыць, то ў дысціплінарным батальёне. 103-я мабільная брыгада, якая дыслакуецца ў Віцебску, лічыцца элітным падраздзяленнем.

Практычна ва ўсіх публічных выступленнях камандаванне брыгады падкрэслівае, што прызыўнікоў сюды адбіраюць не толькі па фізічных паказчыках, але і па маральных якасцях. Жаўнеры са 103-й брыгады неаднаразова прадухілялі злачынствы, ратавалі тапельцаў, затрымлівалі парушальнікаў. Але і сярод элітнага войску, як высветлілася, практыкуюцца нестатутныя адносіны.

Дарэчы, пацярпелы працяглы час не прызнаваўся, што яго збілі. Вінаватага пасля праверкі вызначылі ваенная пракуратура і аддзел ваеннай контрразведкі Камітэта дзяржаўнай бяспекі.

За што малодшы сяржант збіў жаўнера, афіцыйныя органы пакуль сказаць не могуць. Як распавялі ў Віцебскай міжгарнізоннай ваеннай пракуратуры, следства будзе ісці да 1 чэрвеня. Акрамя таго, следчым неабходна дачакацца, калі скончыцца лячэнне пацярпелага хлопца, каб правесці экспертызу стану яго здароў’я.

Малодшы сяржант праслужыў у войску на паўгады даўжэй, чым яго ахвяра. Ён – жыхар Магілёва, а пацярпелы – з Мінскай вобласці. У прыватнай размове адзін з вайскоўцаў распавёў, што ў брыгадзе абмяркоўваюць две версіі здарэння. Паводле адной з іх, малодшы сержант ударыў шэрагоўца нагой, калі той выконваў фізічныя практыкаванні, за тое, што ён нібыта дрэнна адціскаецца. Паводле іншай версіі, жаўнер адмовіўся даваць грошы “на цыгарэты” стараслужачым.

Дарэчы, у 2002 годзе у 103-й мабільнай брыгадзе быў падобны выпадак. Тады хлопцу, якога збілі саслужыўцы, таксама выдалілі селязёнку. Іншыя зарэгістраваныя выпадкі нестатутных адносінаў у элітнай брыгадзе за апошнія пяць год былі не такімі сур’ёзнымі.

У брыгадзе адмаўляюцца ад каментарыяў па дадзеным факце, спасылаючыся на загад Міністэрства абароны. Але адзначаюць, што пасля здарэння сярод вайскоўцаў праводзяцца дадатковыя выхаваўчыя мерапрыемствы.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: