Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Андрэс Хэркель: «Перадумовай зьяўляецца дыялёг паміж апазыцыяй і ўладамі» 11:00, 18/04/2007
Перадумовай дыялёгу Беларусі з Эўразьвязам ці іншымі міжнароднымі арганізацыямі зьяўляецца дыялёг унутры краіны – паміж апазыцыяй і ўладамі. Аб гэтым 17 красавіка на прэс-канфэрэнцыі ў Страсбуры заявіў старшыня падкамітэту ў справах Беларусі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Андрэс Хэркель.
На пытаньне, ці лічыць ён, што ўжо цяпер адбываецца такі дыялёг, спадар Хэркель адказаў, што такі дыялёг мае пэўныя перадумовы – па-першае, трэба стварыць у краіне нармальныя ўмовы дзеяньня свабодных СМІ, якія б прадстаўлялі розныя думкі розных палітычных сілаў.
Спадар Хэркель таксама сказаў, што дыялёг зь якімі б то ні было эўрапейскімі арганізацыямі Беларусь можа пачаць толькі пасьля таго, як вызваліць палітычных вязьняў, паведаміла “Радыё Свабода”.