Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 1819 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



На 12 сутак асуджаны актывіст «Маладога Фронту»
10:25, 18/04/2007

Моладзевага актывіста Сяржука Гумінскага судзілі 17 красавіка ў аршанскім гарадскім судзе, незважаючы на выходны дзень. Судзьдзя Сяргей Бондараў прызнаў Гумінскага вінаватым у дробным хуліганстве. Паводле судовае пастановы, моладзевы актывіст мусіць 12 сутак правесьці ў ізалятары часовага ўтрыманьня.

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывіста арганізацыі “Малады фронт” 16 красавіка ўвечары. Афіцыйная прычына затрыманьня – нецьвярозы стан і брыдкаслоўе ў грамадзкім месцы. Аднак мэдычная экспэртыза не пацьвердзіла, што Сяржук Гумінскі ўжываў алькаголь. А ў якасьці сьведак антыграмадзкіх паводзінаў моладзевага актывіста на судзе выступілі толькі міліцыянты, якія праводзілі затрыманьне.

Паплечнікі Гумінскага лічаць ягонае затрыманьне прэвэнтыўнай мерай — каб хлопец ня ўдзельнічаў у агульнагарадзкой акцыі, прысьвечанай Чарнобыльскай трагедыі. Заяўку на правядзеньне агульнагарадзкой імпрэзы ў суботу, 28-га красавіка, мясцовыя актывісты ўжо падалі ў выканкам. Сяржук Гумінскі мае вызваліцца толькі 29-га красавіка.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: