Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Менгарвыканкам забараніў пікет на плошчы Свабоды 16:11, 18/04/2007
Менгарвыканкам адмовіў у правядзенні пікету, які звяртае ўвагу грамадства на праблемы рэалізацыі права на свабоду сумлення ў Беларусі. Пра гэта БелаПАН паведаміў адзін з заяўнікаў акцыі, сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Аляксей Шэін.
Пра адмову гарадскіх улад А.Шэіну паведамілі прадстаўнікі ГУУС Менгарвыканкама. "Нібыта з прычыны таго, што правядзенне пікету на плошчы Свабоды ў Менску будзе замінаць пасоўванню пешаходаў па ходніках", – сказаў палітык.
Па словах А.Шэіна, ён запэўніў прадстаўнікоў ГУУС у тым, што пікет праведзены не будзе. "Мы маем намер падаць новую заяву на правядзенне акцыі ў іншым месцы", – паведаміў палітык.
Нагадаем, што А.Шэін 5 красавіка падаў у Менскі гарвыканкам заяўку на правядзенне 20 красавіка пікету, які звяртае ўвагу грамадства на праблемы рэалізацыі права чалавека на свабоду сумлення ў Беларусі. Пікет меркавалася правесці з 17.00 да 19.30 на плошчы Свабоды з колькасцю ўдзельнікаў да 50 чалавек.