Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Пецярбургу знойдзены таямнічы надпіс, які ганіць гонар Пуціна (Фота) 16:53, 18/04/2007
У Санкт-Пецярбургу ўначы невядомыя намалявалі надпіс, які ганіць гонар прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна. Надпіс, сэнс якога пакуль не зразумелы, з`явіўся на парапеце Арсенальнай набярэжнай насупраць помніка Леніну ля Фінляндскага вакзалу, паведамляе NEWSRU.com.
Фраза была напісаная зялёнай фарбай, літарамі памерам 25–30 сантыметраў. Выкліканыя на месца ЧП камунальныя службы горада сціралі яе ў тэрміновым парадку, паведамляе "ИМА-Пресс".
Санкт-Пецярбург славіцца сваімі надпісамі, тыпу "Пуцін - …". Які з мноства варыянтаў надпісаў быў намаляваны на набярэжнай, невядома. Але апошнім часам сярод самых распаўсюджаных словаформ з`явілася "Пуцін – КРАБ". Раней у блогах і форумах рунэту актыўна абмяркоўвалася дадзенае словазлучэнне. Відавочцы нават публікавалі фатаграфіі гэтага надпісу.
Магчыма, гэткае дзіўнае словазлучэнне было выклікана да жыцця выразам "Ленін – ГРЫБ", чыя гісторыя таксама пачалася ў Пецярбургу. 17 траўня 1991 года па мясцовым ТВ прайшла перадача “Пятое колесо”. Яе вядучы Сяргей Шолахаў прадставіў гледачам Сяргея Курохіна (цяпер нябожчыка), які распавёў пра найважнейшую тайну Кастрычніцкай рэвалюцыі. Ён заявіў, што Ленін быў грыбам і радыёхваляй.
Удава Курохіна пазней распавядала, што ідэя праграмы нарадзілася так: Курохін глядзеў перадачу, у якой даказвалася, што Ясеніна забілі. Пры гэтым доказы цалкам не вытрымлівалі крытыкі, і Курохін заявіў: "Так можна даказаць усё, што заўгодна". Так і нарадзілася думка, што Ленін быў грыбам.
Адзначым, што ў родным горадзе расейскага прэзідэнта і раней з`яўляліся крыўдныя надпісы ў яго адрас. У чэрвені 2005 года ў Пецярбургу на знакамітым Доме з вежамі з`явіўся транспарант, на якім была выведзеная дзіўны надпіс "Мутин – пудак!" . Як высветлілася пазней, транспарант быў вывешаны актывістамі мастацкай ячэйкі Руху супраціву імя Пятра Аляксеева ў рамках акцыі па барацьбе з "службовецкай шэрасцю".