|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Новы рэжым паставак цукру ў Расею пачаў дзейнічаць 13:35, 18/04/2007 Як паведамілі "Інтэрфаксу" ў Мінэканамразвіцця, загад, які адмяняе дзеянне загада № 263, цяпер знаходзіцца на рэгістрацыі ў Мінюсце. Новы рэжым гандлю цукрам прадугледжаны міжурадавым пагадненнем аб умовах паставак беларускага цукру ў Расею на 2007 – 2008 гады, якое было падпісанае 23 сакавіка ў Менску. Паводле дакумента, у 2007 годзе Беларусь можа экспартаваць у Расею 180 тыс. тон цукру, у 2008 годзе – 100 тыс. тон. Прычым пастаўкі павінны размяркоўвацца роўнымі часткамі штомесяц. Па словах С.Міронава, згодна з новым рэжымам цукар павінен пастаўляцца толькі чыгуначным транспартам і суправаджацца адпаведнымі таварна-суправаджальнымі і дазваленчымі дакументамі. "Экспарцёр з Беларусі павінен атрымаць адмысловы дазвол у відзе генеральнай экспартнай ліцэнзіі, якая будзе суправаджаць цукар, які вывозіцца", – адзначыў ён. Пры такой сістэме паставак, дадаў ён, "аб`ём увазнога цукру будзе бачны і яго можна будзе пракантраляваць". Нагадаўшы, што права на пастаўкі цукру ў Расею атрымалі Жабінкаўскі цукровы завод, Слуцкі цукрарафінадны камбінат, Гарадзейскі і Скідзельскі цукровыя камбінаты, С.Міронаў паведаміў, што па ліцэнзіі кожнае з гэтых прадпрыемстваў здолее экспартаваць у Расею не больш як 45 тыс. тон цукру ў 2007 годзе. Як паведамілі "Інтэрфаксу" ў канцэрне "Белдзяржхарчпрам", канцэрн вызначыў графікі паставак прадукцыі па кожным прадпрыемстве. Кантракты з расейскімі пакупнікамі складае "Беларуская цукровая кампанія". С.Міронаў таксама паведаміў, што на паседжанні працоўнай групы па расейска-беларускім супрацоўніцтве ў галіне АПК было прынятае рашэнне аб распрацоўцы пагаднення аб агульных прынцыпах супрацоўніцтва ў галіне вытворчасці і абарачэння цукру на рынках Расеі і Беларусі. Бакі дамовіліся стварыць адмысловую працоўную групу для падрыхтоўкі гэтага дакумента і да 5 траўня абмяняцца прапановамі па яго праекце. Акрамя таго, працоўная група будзе разглядаць пытанні выканання пагаднення аб умовах паставак цукру ў 2007 – 2008 гады. Праблема паміж Расеяй і Беларуссю ў гандлі цукрам узнікла ў сувязі з тым, што, як лічылі ў “Союзроссахаре”, Беларусь пастаўляла ў Расею сырцовы цукар пад відам бураковага, які не абкладаецца мытнай пошлінай. Шкоду федэральнага бюджэту ад гэтага за апошнія 4 гады эксперты ацанілі ў $165 млн. Цяпер з Беларусі ў Расею бяспошлінна можа ўвозіцца толькі цукар, выпрацаваны ў гэтай рэспубліцы з цукровага бурака. Цукар, выраблены з імпартнага сырцу, павінен абкладацца пошлінай у памеры $340 за тону. Пасля праведзенага расследавання быў уведзены парадак, згодна з якім увесь цукар з Беларусі праходзіў толькі цераз адзін мытны пост, ён выгружаўся на склады і цалкам правяраўся на паходжанне. У 2005 годзе Беларусь паставіла на расейскі рынак 376 тыс. тон цукру, у 2006 годзе – 369 тыс. тон.
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|