Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 1819 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Леанід Заіка: «Лукашэнка хоча ўзначаліць Рух недалучэння»
11:22, 18/04/2007

Учора Аляксандр Лукашэнка завяршыў візіт у Аман і Індыю. У Азіі беларускі кіраўнік шукаў новыя магчымасці для эканамічнага супрацоўніцтва. “Індыя з`яўляецца не проста прыярытэтным партнёрам, але і гонарам знешняй палітыкі Беларусі, – заявіў Лукашэнка ў Дэлі. – Наступае час Індыі. Такая каласальная дзяржава, з такім людскім рэсурсам, велізарнейшым эканамічным патэнцыялам сёння не можа быць не запатрабаваная ў свеце, сёння ніводнае пытанне ў свеце не можа вырашацца без удзелу Індыі”.

Эксперты разглядаюць азіяцкае турнэ беларускага кіраўніка як пошук новых кантактаў на фоне ўскладнення энергетычных стасункаў з Масквой. Рост цэнаў на расейскі газ і ўвядзенне пошліны на расейскую нафту, якая пастаўляецца ў краіну, прымусілі Аляксандра Лукашэнку актывізаваць кантакты з краінамі Азіі і Лацінскай Амерыкі. Яшчэ летась ён пабываў у Венесуэле і Іране, у сакавіку гэтага года – у Аб`яднаных Арабскіх Эміратах. Мяркуюць, што неўзабаве ён наведае Азербайджан, з якім разлічвае наладзіць супрацоўніцтва ў нафтавай сферы, і яшчэ раз з`ездзіць у Венесуэлу.

У разгар энергетычнага канфлікту Лукашэнка абяцаў усталяваць больш цесныя сувязі з Еўразвязам, але вялікіх поспехаў на гэтай ніве пакуль не дамогся. “Еўрапейскія структуры далі зразумець, што паляпшэнне стасункаў з Менскам немагчымае без змянення беларускай унутранай палітыкі”, – растлумачыў “Времени новостей” незалежны сацыёлаг Алег Манаеў. Суразмоўца выказаў здагадку, што ў кароткатэрміновай перспектыве лацінаамерыканскія і азіяцкія краіны, кіруючыся ўласнымі палітычнымі меркаваннямі, здольныя даць Беларусі пэўную дапамогу. “Гэта дазволіць зачыніць прарэхі ў эканоміцы, але наўрад ці прывядзе да развіцця стратэгічнага партнёрства ў доўгатэрміновай перспектыве. Атрымаўшы дробныя дывідэнды, Менск вернецца да неабходнасці будаваць стасункі з суседзямі – Расеяй і ЕЗ”, – упэўнены эксперт.

На меркаванні кіраўніка беларускага аналітычнага цэнтра "Стратэгія" Леаніда Заікі, пашыраючы знешнепалітычныя кантакты, Менск разлічвае ўзмацніць пазіцыі на перамовах з Масквой: “Аляксандр Лукашэнка хоча стаць адным з лідэраў Руху недалучэння. Гэта дазволіць не толькі падвысіць вагу Беларусі на міжнароднай арэне, зрабіўшы яе з дробнага сярэднім гульцом, але і палепшыць пазіцыі беларускага кіраўніка ў дыялогу з Расеяй”.

Апошнім часам беларускія службоўцы часта заяўляюць пра неабходнасць узмацнення з удзелам Менска ролі Руху недалучэння ў сусветнай палітыцы. Леанід Заіка нагадаў у гутарцы з “ВН”, што адным з ініцыятараў стварэння ў 1961 годзе Руху недалучэння быў югаслаўскі лідэр Іёсіп Броз Ціта. “Ствараючы арганізацыю, Ціта стаў ператварацца ў лідэра дзвюх трацін чалавецтва, тым самым засцярогшы сябе ад магчымых замахаў Масквы на яго палітычны лёс. Рух недалучэння – выдатная страхавая карта, якой мае намер скарыстацца Лукашэнка, занепакоены скарачэннем падтрымкі з боку Расеі”, – лічыць эксперт.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: