Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Лукашэнка абяцае расейскім банкірам, што не будзе «жлобстваваць» 13:29, 19/04/2007
Аляксандр Лукашэнка лічыць перспектыўным супрацоўніцтва Беларусі з кансорцыумам “Альфа Групп” у плане прыцягнення замежных інвестыцый у беларускую эканоміку. "Я ужо другім разам звяртаюся да пытання набыцця вамі кантрольнага пакета акцый "Межторгбанка", – заявіў А.Лукашэнка, сустракаючыся ў Менску з кіраўніком наглядальнага савета дырэктараў "Альфа Групп" Міхаілам Фрыдманам.
"Нам выгодна, каб такі банк, як ваш быў прадстаўлены ў нашай краіне", – адзначыў беларускі кіраўнік. А.Лукашэнка выказаў падзяку М.Фрыдману "за інвестыцыі ў беларускую эканоміку, якія вылічаюцца сотнямі мільёнаў даляраў", паведамляе “Інтэрфакс”.
Лукашэнка спадзяецца, што, працуючы ў Беларусі, “Альфа Групп” будзе ўдзельнічаць “у сацыяльных праектах”. "Мы не збіраемся завышаць планку, каб вы думалі, што ў Беларусі жлобствуюць, забіраючы зароблены тут прыбытак. У нас ёсць практычны досвед такой дапамогі. Галоўнае, каб народ быў упэўнены, што людзі прыходзяць сюды не толькі, каб прыбаўляць сваё багацце, але і не будуць забываць пра тых людзей, якія жывуць у гэтай краіне", – заявіў А.Лукашэнка.
У сваю чаргу М.Фрыдман адзначыў, што "мы з вялікай цікавасцю і жаданнем разглядаем магчымасць працаваць у Беларусі". "Для нас гэта вельмі важны крок, які мы разглядаем як доўгатэрміновую і стабільную прысутнасць нашага банка ў Беларусі. Мы хацелі б асталявацца тут надоўга", – сказаў М.Фрыдман. Пры гэтым ён дадаў, што па досведзе працы "Альфа Групп" ва Украіне і Казахстане "мы хацелі б быць у Беларусі мясцовым банкам".
М.Фрыдман даклаў Лукашэнку пра тое, што да сёння "мы дасягнулі прынцыповых дамоўленасцяў з Пятром Пятровічам (Пётр Пракопавіч – старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі – ІФ)".