Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Брусэлі пройдзе вечар, прысвечаны Чарнобыльскай катастрофе 13:48, 19/04/2007
27 красавіка а 19-й гадзіне ў Брусэлі адбудзецца інфармацыйны вечар, прысвечаны гадавіне Чарнобыльскай катастрофы. Арганізатары імпрэзы - Офіс за дэмакратычную Беларусь (Брусэль) і Hanse-Office (Аб’яднанае прадстаўніцтва Гамбурга і федэральнай зямлі Шлезвіг-Гольштайн у Еўрасаюзе).
Вечар распачнецца з гутаркі, пад час якой будуць абмеркаваныя Чарнобыльскія праблемы, у тым ліку іх палітычны кантэкст у сучаснай Беларусі. У прыватнасці, плануецца зладзіць слайд-шоў па выніках Чарнобыльскага шляху-2007.
Пасля гутаркі наведнікам будуць прадэманстраваныя дакументальныя фільмы “Жылі-былі” і “Завядзёнка” беларускага рэжысёра Галіны Адамовіч.
“Жылі-былі” – фільм, які па-мастацкі спрабуе асэнсаваць маштаб Чарнобыльскай бяды. “Завядзёнка” – кіназамалёўка пра жыццё беларускага Палесся.