Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Менская абласная калегія адвакатаў 18 красавіка задаволіла заяву адваката Аляксандра Казуліна Ігара Рынкевіча аб звальненні па ўласным жаданні. Паводле інфармацыі І.Рынкевіча, увечары ў сераду калегія “ў спешным парадку сабрала паседжанне, на якім было прынятае рашэнне”. Сам адвакат у гэты дзень знаходзіўся ў абласной калегіі, тым не менш паседжанне прайшло без яго удзелу.
І.Рынкевіч адзначыў, што запрасіць яго на паседжанне не было складанасцю, паведамляе БелаПАН.
Адвакат быў гатовы адклікаць сваю заяву аб звальненні, бо падаў скаргу на накладзенае на яго 15 красавіка дысцыплінарнае спагнанне. Па словах І.Рынкевіча, калегія не магла не ведаць пра гэты факт.
Як паведаміў адвакат, яго паставілі перад фактам звальнення з адвакатуры. "Я паспеў выканаць усе даручэнні Аляксандра Казуліна перад сваім звальненнем. Яго абарона з майго боку будзе праходзіць у іншай форме", – сказаў І.Рынкевіч.
Падачу заявы аб звальненні ён матываваў ціскам, якому падвяргаюцца калегі-адвакаты з прычыны яго прафесійнай дзейнасці па абароне А.Казуліна.