Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 1920 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Флэш-моб у падтрымку Беларусі ў Таліне
15:05, 19/04/2007

У Дзень салідарнасці, 16 красавіка ў цэнтры Таліна ў парку Таамсаары прайшоў 15-мінутны флэш-моб, падчас якога прыкладна 20 чалавек моўчкі чыталі газеты з загалоўкам на перадавіцы: "Нявінны занятак? У Беларусі ты патрапіў бы за гэта ў турму!". Мэтай акцыі, арганізаванай Групай падтрымкі Беларусі, было звярнуць увагу грамадскасці на тое, што ў нашай краіне адсутнічаюць свабода слова і свабода друку.

"На акцыі пратэсту ў Маскве, якія прайшлі ў гэтыя выходныя, сродкі масавай інфармацыі Эстоніі адрэагавалі навінамі на перадавіцах і вялізнай колькасцю артыкулаў", – сказаў сябра Групы падтрымкі Беларусі Крыстэр Парыс. "Але вялікая колькасць людзей не ведае, што ў Беларусі такая дэманстрацыя сілы даўно стала звычайнай справай. Самы малы выраз незадаволенасці ўладамі – напрыклад, публічнае чытанне апазіцыйных выданняў – можа пацягнуць за сабою арышт і збіванне ў міліцэйскіх участках", – растлумачыў Парыс сімвалічнае значэнне маўклівай акцыі.

Групу падтрымкі Беларусі ў Эстоніі заснавалі грамадзянскія аб`яднанні, а таксама прыватныя асобы, якія бралі ўдзел у 2006 годзе ў прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі ў якасці незалежных назіральнікаў. Пры падтрымцы Фонду Адкрытай Эстоніі Дзень салідарнасці адзначаецца ў Эстоніі з кастрычніка 2005 года.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: