Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Пастаўка нафты на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы (НПЗ) знізілася ў студзені–сакавіку на 16% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года да 4,7 мільёны тон, у тым ліку пастаўка расейскай нафты склала 4,1 мільёны тон (- 25%), паводле дадзеных афіцыйнай статыстыкі, паведамляе ПРАЙМ-ТАСС.
На НПЗ “Нафтан” пастаўленыя 2,3 мільёны тон нафты (- 16%), на Мазырскі НПЗ – 2,4 мільёны тон (- 16%).
У тым ліку заводы закупілі за кошт уласных сродкаў 2,4 мільёны тон нафты (+24%): “Нафтан” – 1,3 мільёны тон (+29%), Мазырскі НПЗ – 1,1 мільёны тон (+18%).
Камерцыйныя кампаніі паставілі на беларускія НПЗ 1,5 мільёны тон нафты (- 52% да студзеня–сакавіка 2006 года). У тым ліку “Нафтану” – 594 тысячы тон (- 57%), Мазырскаму НПЗ – 870 тысяч тон (- 47%).
Беларускі нафтавы гандлёвы дом пры канцэрне “Белнафтахім” у студзені–сакавіку паставіў на “Нафтан” 125 тысяч тон нафты. Дзяржаўнае вытворчае аб`яднанне “Беларуснафта” паставіла “Мазырскаму НПЗ” 100 тысяч тон.
Гомельскае прадпрыемства па транспарце нафты “Дружба” ў студзені–сакавіку купіла 12 тысяч тон нафты для перапрацоўкі на Мазырскім НПЗ (за аналагічны перыяд мінулага года закупаў не было).
Наваполацкае прадпрыемства па транспарце нафты “Дружба” закупіла для перапрацоўкі на “Нафтане” 60 тысяч тон нафты (у студзені–сакавіку 2006 года закупаў не было).
Беларускай нафты было пастаўлена на НПЗ 431 тысяч тон (у 7 разоў больш)% 118 тысяч тон – на “Нафтан” і 313 тысяч тон – на Мазырскі НПЗ.
З Дзяржкамрэзерву пастаўленыя 40 тысяч тон нафты для перапрацоўкі на Мазырскім НПЗ (увесь аб’ём нафты быў вылучаны ў студзені, у мінулым годзе гэтыя рэсурсы заводам не вылучаліся).