Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Інтэрнэце апублікаваны запіс перамоваў АМАПа падчас разгону «Маршу нязгодных» 13:47, 19/04/2007
У ранішняй праграме радыёстанцыі "Эхо Москвы", якую вядзе Сяргей Дарэнка, у чацвер, 19 красавіка, прагучаў запіс перамоваў байцоў АМАПа, якія збівалі мітынгуючых на "Маршы нязгодных", які адбыўся ў Маскве 14 красавіка.
Раней файлы з запісамі гэтых перамоваў былі апублікаваныя ў блогу Марыны Літвіновіч (памочніцы лідэра Аб`яднанага Грамадзянскага Фронту (АГФ) Гары Каспарава).
Марына Літвіновіч прапаноўвае сумясціць запісы перамоваў АМАПа з відэафайламі, размешчанымі на YouTube, на якіх адлюстраваныя супрацьпраўныя дзеянні расейскай міліцыі на "Маршы нязгодных".
Сярод шуму галасоў міліцыянтаў можна пачуць наступныя выказванні: "Затрымлівай усіх!", "Стаіць чалавек 30 пенсіянераў, што з імі рабіць, затрымоўваць?", "У бок Трыўмфальнай рухаецца 50 чалавек і там Каспараў", "Затрымоўваць усіх, і Каспарава!", "Прасачы, каб Каспараў не сышоў, затрымлівай", "Яшчэ аўтазакі давай!", "Затрымлівай, я сказаў!", "Усіх бяры і грузі!", "Дай каманду, хай затрымліваюць Касьянава! Хай затрымліваюць і ў аўтобусы! Падмацаванне трэба?", "Касьянава адбілі, пайшоў па бульвары!", "Як Касьянава выпусцілі? Хто ў вас па Касьянаве працуе?" і гэтак далей.
Як адзначыў у эфіры "Эхо Москвы" Сяргей Дарэнка, запіс, які прагучаў у эфіры радыёстанцыі, спачатку быў адрэдагаваны, бо вялікую яго частку займалі нецэнзурная лаянка працаўнікоў праваахоўных органаў.
Нагадаем, што 14 красавіка ў цэнтр Масквы на вуліцы былі сцягнутыя тысячы супрацоўнікаў міліцыі, АМАП і людзі ў цывільным. Шматлікіх дэманстрантаў, якія прыйшлі на "Марш нязгодных", збілі, некалькі сотняў затрымалі. Пад сілавую акцыю патрапілі нават звычайныя мінакі, з якімі не цырымоніліся, іх таксама білі, кідалі ў вайсковыя грузавікі, паведамляе NEWSru.com.