Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Аб`ём ВУП Беларусі ў студзені–сакавіку 2007 года склаў у наяўных цэнах 19,6 трлн. рублёў і павялічыўся ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года ў супастаўных цэнах на 8,4%. Такія дадзеныя прывёў сёння на прэс-канферэнцыі ў Менску міністр статыстыкі і аналізу Уладзімір Зіноўскі.
Паводле дадзеных Мінстата, удзельная вага дададзенага кошту ў ВУП па прамысловасці склала 31,1%, транспарту і сувязі – 9,6%, гандлю і грамадскага харчавання – 11,6%, будаўніцтву – 6,9%, сельскай гаспадарцы – 2%.
Прадукцыйнасць працы за студзень–люты 2007 года склала 108,1% да ўзроўню такога самага перыяду мінулага года.
Між іншым, як паведамляе Агенцтва фінансавых навін (АФН), у Мінстаце з`явіўся новы паказчык, які ў поўнай меры пацвярджае «паспяховасць» наяўнай эканамічнай мадэлі – гэтае сальда знешнегандлёвых аперацый… без уліку імпарту энерганосьбітаў. Дык вось такое сальда, гэта значыць, без уліку імпарту энерганосьбітаў, за 2 месяцы 2007 года – студзень–люты – натуральна было станоўчым, але на ўзроўні ўсяго толькі 300 млн.USD.
Вось і атрымоўваецца, што экспарт нафтапрадуктаў улічваецца, а імпарт энерганосьбітаў – не. Не варта забываць, што і прыродны газ для Беларусі – не толькі паліва, але і сыравіна, якая забяспечвае працу шматлікіх прадпрыемстваў нафтахімічнай галіны.
Але калі ўключыць энерганосьбіты ў разлік сальда, то сітуацыя ў момант змяняецца не ў лепшы для Беларусі бок. Так, за студзень–люты 2007 года знешнегандлёвае сальда з улікам тавараў і паслуг склалася адмоўнае і склала 465,6 млн.USD. Калі не ўлічваць паслугі, якія заўсёды ратавалі знешнегандлёвыя паказчыкі, то толькі за 2 месяцы адмоўнае знешнегандлёвае сальда па таварах склала 659 млн.USD.