Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 1920 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



ПАРЕ заклікае Еўропу да барацьбы за свабоду Беларусі
13:14, 19/04/2007

Парламенцкая Асамблея Рады Еўропы (ПАРЕ) заклікае еўрапейскія дзяржавы "праяўляць абсалютную рашучасць у дачыненні парушэнняў правоў чалавека ў Еўропе". Пра гэта гаворыцца ў заяве ПАРЕ, прынятай 18 красавіка па выніках спецыяльных спрэчак аб сітуацыі з правамі чалавека і дэмакратыі ў Еўропе. "ПАРЕ заклікае еўрапейскія дзяржавы да прыняцця мераў па барацьбе з такімі найсур`ёзнейшымі парушэннямі правоў чалавека, як гвалтоўныя знікненні людзей, пазасудовыя пакаранні смерцю, катаванні і тайнае ўтрыманне пад вартай", – гаворыцца ў заяве.

Парламентары асудзілі “разрыў паміж стандартамі на паперы і фактычнай сітуацыяй”. Яны таксама рэкамендавалі пашырыць магчымасці ПАРЕ па правядзенні расследаванняў. Акрамя таго, Асамблея вырашыла заснаваць штогадовую прэмію за “выдатныя грамадзянскія дзеянні ў галіне абароны правоў чалавека”.

Дакладчык Камісіі ПАРЕ па юрыдычных пытаннях Хрыстос Пургурыдас у сваім выступе адзначыў, што "ў шэрагу краін праваабаронцы, якія стаяць на варце правоў чалавека, самі падвяргаюцца запалохванню і рэпрэсіям”. “Прыйшоў час ператварыць словы ў дзеянні і забяспечыць сапраўднае захаванне правоў чалавека і выкананне прынцыпу вяршэнства закона. Правы чалавека павінны найперш рэалізоўвацца на нацыянальным узроўні. Каб захаваць давер, дзяржавы павінны пазбягаць падвойных стандартаў, калі яны займаюцца праблемамі, звязанымі з парушэннямі правоў чалавека”, – заявіў Х.Пургурыдас.

У адной з прынятых рэзалюцый адзначаецца, што ў Еўропе працягваюць існаваць "чорныя дзіры", дзе механізм захавання правоў чалавека здзяйсняецца не цалкам. Адной з такіх краін парламентары называюць Беларусь. "ПАРЕ глыбока занепакоеная існаваннем у Еўропе геаграфічных абласцей, уключна Беларусь, і некаторых рэгіёнаў у краінах – сябрах Рады Еўропы, дзе не выконваюцца дэмакратычныя прынцыпы", – гаворыцца ў рэзалюцыі.

ПАРЕ таксама рэкамендавала Камітэту міністраў Рады Еўропы надаць пільную ўвагу сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: