Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Барысаве і Дзяржынску прайшлі акцыі салідарнасці (Фота) 14:00, 19/04/2007
16 красавіка больш як 30 актывістаў кампаніі “За свабоду!” сабраліся ў цэнтры Барысава каля Дома культуры і запалілі свечкі салідарнасці з палітвязнямі і сем`ямі зніклых у Беларусі палітыкаў і журналіста. Такім чынам барысаўская моладзь адзначыла Дзень салідарнасці.
У Дзяржынску ў гэты дзень таксама прайшла акцыя салідарнасці з палітвязнямі і сем`ямі рэпрэсаваных. Моладзевыя актывісты прыйшлі з запаленымі свечкамі да райвыканкама. Праз 10 хвілін пасля завяршэння акцыі да райвыканкама прыехалі супрацоўнікі міліцыі, якія сабралі і выкінулі свечкі, якія стаялі каля будынка.