Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 1920 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Ухвалены праект рэзалюцыі «Чарнобыльскага шляху»
18:13, 19/04/2007

Сёньня ў Менску адбыўся круглы стол, прысьвечаны чарнобыльскім праблемам. Удзел у ім узялі прадстаўнікі палітычных партыяў, грамадзкіх арганізацыяў, навукоўцы і сябры аргкамітэту ў правядзеньні “Чарнобыльскага шляху”.

Намесьнік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандар Дабравольскі так пракамэнтаваў «Радыё Свабода» вынікі круглага стала:

“Нашая партыйнасьць тут ня мае аніякага значэньня. Мы і ў іншых пытаньнях працуем разам. А ў гэтым ўсё грамадзтва мусіць мець згоду. Таму тут сёньня акадэмік Іван Нікітчанка, прафэсар Рыгор Лепін, Аляксандар Валчанін, які займаецца стварэньнем арганізацыі “Ліквідатар”. Я думаю, мы можам хоць неяк дапамагчы, каб голас быў пачуты”.

Удзельнікі абмеркаваньня казалі пра тое, што ў краіне амаль ня дзейнічае закон аб абароне пацярпелых ад чарнобыльскай катастрофы.

Каб абараніць свае правы, ліквідатары ствараюць грамадзкую арганізацыю. “Я хачу сказаць, што гэта ня льготы, а кампэнсацыя за страчанае здароўе. Тыя чыноўнікі, якія заяўляюць, што ў краіне ўсё добра, а самі займаюцца прыпіскамі, мяркую, іх трэба гнаць у шыю. І калі спадар Сідорскі ня можа выканаць закон — яму трэба сысьці ў адстаўку”, -- , кажа яе лідэр Аляксандар Валчанін.

Старшыня аргкамітэту грамадзкай акцыі “Чарнобыльскі шлях” Іван Нікітчанка даводзіць, што патрабаваньні ахвяраў катастрофы агучаць сярод іншых у рэзалюцыі грамадзкай акцыі “Чарнобыльскі шлях”:

“У гэтым праекце мы будзем прапаноўваць, каб дзяржава, у якой вымірае народ, мела дзяржаўную праграму: выратаваньне свайго народу. Калі гэтая праграма будзе працаваць, тады нешта зрушыцца”, -- паведаміў прафэсар.

Паводле акадэміка Івана Нікітчанкі, у Беларусі ў апошнія гады насельніцтва скарацілася на паўмільёна. Паводле экспэртаў ААН, да 2020 году ўжо мільёна ня стане. А ў 2050 годзе краіна страціць траціну свайго насельніцтва.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: