Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Чакаюцца вялікія выдаткі дзяржбюджэту 17:12, 19/04/2007
Міністэрства фінансаў прадугледжвае дадатковыя выдаткі рэспубліканскага бюджэту на падаванне субсідый на патанненне кошту нафты, якая пастаўляецца ў Беларусь. Пра гэта паведаміў сёння журналістам на прэс-канферэнцыі начальнік галоўнага упраўлення бюджэтнай палітыкі Мінфіна Максім Ермаловіч. Ён таксама адзначыў, што ў самай блізкай перспектыве ўзнікнуць дадатковыя выдаткі.
Найперш ўзрастуць выдаткі бюджэту на аплату жыллёва-камунальных паслуг бюджэтным арганізацыям, а таксама на кампенсаванне выдаткаў у сферы ЖКГ у сувязі з ростам цэнаў на энерганосьбіты. Прадстаўнік Мінфіна адзначыў, што цяпер кошт газу, электраэнергіі, цяпла, што атрымліваюць бюджэтныя арганізацыі, аплачваецца ў поўным аб`ёме, паведамляе БелТА.