Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Заяўнікаў «Чарнобыльскага шляху» зноў выклікалі ў Менгарвыканкам 11:58, 19/04/2007
Заяўнікаў “Чарнобыльскага шляху” запрасілі паўторна ў Менгарвыканкам для кансультацый, паведаміла “Радыё Свабода”. Учора перамовы не адбыліся, бо заяўнікі адмовіліся размаўляць у прысутнасьці міліцэйскага тэлеапэратара.
Сёньня заяўнікі акцыі прыйдуць а 16-й гадзіне ў Менгарвыканкам. Яны разьлічваюць на канструктыўны дыялёг з гарадзкімі ўладамі дзеля забесьпячэньня парадку і бясьпекі ўдзельнікаў акцыі.