Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Дата суду над актывістамі «Маладога фронту» дагэтуль не прызначаная 18:22, 20/04/2007
Учора павінен быў быць прызначаны дзень, у які адбудзецца суд над пяцьцю актывістамі Маладога Фронту, Зьміцерам Хведаруком, Алегам Корбанам, Настай Палажанкай, Барысам Гарэцкім і Аляксеем Янушэўскім, якіх абвінавачваюць у дзейнасьці ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Аднак па некаторых прычынах дата суду да гэтага часу застаецца невядомай.
Справа ў тым, што ўчора судзьдзя Савецкага раённага суду г.Менску, Аляксей Таманаў, які павінен будзе весьці судовае паседжаньне-палітычную расправу над маладафронтаўцамі, нечакана падаў заяву свайму вышэйшаму кіраўніцтву аб тым, што ён вымушаны ўзяць доўгатэрміновы адпачынак па прычыне хваробы.