Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 2021 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Ці патрэбны насамрэч Беларусі расейскі крэдыт?
11:28, 20/04/2007

Працэс атрымання Беларуссю крэдыту ў Расеі на суму 1,5 млрд. даляраў зацягнуўся. Расею не задавальняюць прычыны, па якіх Беларусь хоча ўзяць грошы ў доўг. Эканамісты ўпэўненыя, што гэты крэдыт Беларусі не патрэбны.

Запатрабаванне ў крэдыце на суму 1,5 мільярда даляраў беларускі бок тлумачыў цэнамі на расейскія нафту і газ, якія павысіліся, а таксама змушаным увядзеннем дзяржаўных субсідый на падтрымку нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў, паведамляе «Нямецкая хваля». Расейцаў такое тлумачэнне не ўстроіла. На іх думку, мера па ўвядзенні дзяржсубсідый для экспарцёраў супярэчыць прынцыпам Сусветнай гандлёвай арганізацыі, куды імкнецца ўступіць Расея. Таму расейскі бок прапанаваў беларусам па-іншаму абгрунтаваць свае патрэбы. Разам з тым, шмат беларускіх эканамістаў лічаць, што гэты крэдыт Беларусі зусім не патрэбны. Таму што, не рэфармуючы эканоміку, краіна яго проста «праесць».

Па словах экс-старшыні Нацыянальнага банка Беларусі Станіслава Багданкевіча:

“Заяўкі на атрыманне крэдыту ў Кітаі, Расеі, Аўстрыі, мне асабіста не зразумелыя. Таму што эканоміка сама павінна і просіць. Чаму дзяржаве трэба прасіць такія крэдыты? У нас няма дэфіцыту бюджэту сёння. Гэта значыць, што ўрад не хоча змяняць гэтую неэфектыўную мадэль, якая прывяла да такіх глыбінных праблем”.

Як лічыць эканаміст Васіль Шлындзікаў, калі беларускі ўрад плануе браць грошы ў доўг толькі для падтрымання ў закансерваваным выглядзе беларускай мадэлі гаспадарання, то “ў прынцыпе, абыдземся мы без гэтага крэдыту”.

Паводзіны ж расейскага боку ў пытанні запазычання сродкаў, на яго думку:

“Звязаныя з палітыкай, з палітычным стаўленнем. Бо ў нас заяўлялі, што наша эканоміка настолькі магутная і ўсё вытрымала, і нават не адчула, што расейцы думаюць – калі так, то якія праблемы?”

Кіраўнік аналітычнага цэнтра «Стратэгія» Леанід Заіка таксама лічыць, што Беларусі гэты крэдыт “не патрэбны абсалютна. Ён неабходны асабіста Сідорскаму і Лукашэнку, каб дэманстраваць сваю эфектыўную палітыку. Гэта значыць, на расейскіх грашах зноў адсядзецца”.

На думку Леаніда Заікі, беларускія ўлады хочуць, каб эканамічная сітуацыя ў краіне не змянялася.

«І для таго, каб усё было як летась, можна папрасіць грошы. Папрасіць грошы цяпер, а потым, праз год, калі будзе новы прэзідэнт, гэта спісаць. Паабяцаць, скажам, паставіць помнік Сталыпіну або Івану Грознаму ў Менску або што-небудзь такое зрабіць вельмі важнае для Расеі. Таму ўсё гэта – гульня».

Але ў такога роду палітычныя гульні гуляе і Расея з Беларуссю. І, на меркаванне Леаніда Заікі, сёння ў гэтых гульнях становішча Расеі больш выгоднае, чым у апанента.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: