Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 2021 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Лех Валэнса: «Ярузэльскі ня мусіў ісьці на пагадненьне з «Салідарнасьцю», але гэта зрабіў»
15:34, 20/04/2007

Былы прэзыдэнт Польшчы, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру Лех Валэнса, камэнтуючы абвінавачаньні Войцэха Ярузэльскага за ўвядзеньне ваеннага становішча ў 1981 годзе, заявіў, што ён з’яўляецца “праціўнікам вэндэты” і выступае за справядлівы працэс у гэтай справе.

Лех Валэнса заявіў, што заўсёды змагаўся за дэмакратыю, таму будзе ўважліва сачыць за выкананьнем законаў у часе суду над аўтарамі ваеннага становішча, паведамляе “Радыё Свабода”

«Я заўсёды быў праціўнікам Войцэха Ярузэльскага, я перамог і задаволены сваёй перамогай. Але хачу падкрэсьліць: Ярузэльскі ня мусіў ісьці на пагадненьне з “Салідарнасьцю”, але гэта зрабіў. Мы змагаліся за справядлівую краіну і я не хачу, каб нехта займаўся ў цяперашняй Польшчы вэндэтай»,– заявіў Валэнса.

Былы прэзыдэнт адзначыў таксама, што сям’я Ярузэльскага змагалася за свабодную Польшчу, а ён сам у іншых гістарычных абставінах “мог бы быць вялікім чалавекам”.

Між тым сьледчыя Інстытуту нацыянальнай памяці лічаць віну Ярузэльскага і яшчэ васьмі былых высокапастаўленых кіраўнікоў ПНР відавочнай:

“Аб віне абвінавачаных сьведчаць дакумэнты, якія яны самі ставарылі – як у краіне, так і ў межах Варшаўскай дамовы”, – кажа кіраўніца сьледчага аддзелу інстытуту Эва Кой.

Паводле яе словаў, рашэнне аб увядзеньні ваеннага становішча супярэчыла тагачаснай Канстытуцыі, бо ўлады маглі зрабіць гэта выключна ў часе, калі не працаваў парлямэнт, а Сэйм 12 сьнежня 1981 году як раз сабраўся на сэсію.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: