Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Валерыю Леванеўскаму часткова вярнулі канфіскаваныя рэчы 11:09, 20/04/2007
Лідэру прадпрымальнікаў Валерыю Леванеўскаму вярнулі канфіскаваныя ў яго рэчы. 12 сакавіка аўтамабіль Леванеўскага быў затрыманы супрацоўнікамі ДАІ па дарозе ў Менск на мітынг прадпрымальнікаў.
Машына была дастаўленая ў АУС Гарадзенскага раёна. Лідэраў прадпрымальнікаў Валерыя Леванеўскага і Аляксандра Васільева пратрымалі ў аддзяленні больш за тры гадзіны і вызвалілі, але без рэчаў. Фотаапарат, дыктафон, гучнагаварыцель, аўтаномны генератар і шматлікія іншыя асабістыя рэчы Леванеўскага і Васільева, якія знаходзіліся ў машыне, былі канфіскаваныя без тлумачэння прычын і належнага афармлення.
Каля месяца па гэтым пытанні цягнулася перапіска Валерыя Леванеўскага з пракуратурай і АУС. Першы этап перапіскі скончаны.
Прыйшоў адказ з УУС Гарадзенскага аблвыканкама наступнага зместу:
“Сообщаю, что по Вашему заявлению, поступившему в УВД Гродненского облисполкома из прокуратуры Гродненской области, проведена проверка. В ее ходе нарушений законности в действиях сотрудников милиции в отношении Вас не установлено. Изъятые в ходе осмотра автомашины вещи, кроме листовок, Вы можете получить в Гродненском РОВД (контактный телефон 797732).
Заместитель начальника УВД начальник МОБиСМ И.Н. Рыбак».
Застаўся шэраг нявысветленых пытанняў, па якіх працягваецца перапіска. У прыватнасці, знаходзяцца на разглядзе наступныя пытанні: Ці будзе пракуратурай узбуджаная крымінальная справа ў дачыненні супрацоўнікаў міліцыі? Хто, калі і чаму прызнаў змешчаныя ў сумцы копіі звароту Валерыя Леванеўскага ў Адміністрацыю прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Савета Міністраў улёткамі, і чаму іх не аддалі дагэтуль лідэру прадпрымальнікаў? Ці будзе аформленае належным чынам затрыманне Валерыя Леванеўскага і Аляксандра Васільева і канфіскацыя рэчаў 12.03.2007?