Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Міністры абароны вырашылі нейтралізаваць НАТА 12:30, 20/04/2007
Міністр абароны РФ Анатоль Сердзюкоў заявіў, што Масква і Менск сумеснымі намаганнямі здольныя знізіць вайсковыя пагрозы, якія ўзнікаюць ад пашырэння НАТА і змянення базавання ўзброеных сілаў ЗША ў Еўропе. "Мы ўважліва сочым і адэкватна ацэньваем вынікі пашырэнчыскай палітыкі НАТА, змяненне сістэмы базавання ўзброеных сілаў ЗША ў Еўропе і шэраг іншых важных для бяспекі нашых краін пытанняў", – заявіў ён у пятніцу ў Менску на паседжанні сумеснай калегіі Міністэрстваў абароны Расеі і Беларусі.
"Упэўнены, што за кошт аб`яднання высілкаў нашых дзяржаў у абароннай сферы ў нас ёсць усе магчымасці паменшыць і нейтралізаваць усялякія сучасныя выклікі і пагрозы", – заявіў А.Сердзюкоў.
"Безумоўна, – падкрэсліў міністр абароны РФ, – стварэнне саюзнай дзяржавы – працэс складаны. Гэта справа не аднаго месяца і не аднаго года. Далёка не ўсе нашы партнёры, асабліва на Захадзе, хочуць бачыць на Еўразійскім кантыненце моцную саюзную дзяржаву, якая праводзіць знешнюю і ўнутраную палітыку і ўмела адстойвае свае інтарэсы".
А.Сердзюкоў заявіў, што сумесная калегія стане чарговым крокам "да паэтапнага стварэння асноўных "апорных канструкцый" вайсковай арганізацыі “саюзнай дзяржавы”, якія дазволілі ацаніць гатоўнасць органаў дзяржаўнай улады і вайсковага кіравання нашых дзяржаў да рашэння задач па гарантаванні ваеннай бяспекі і ўпершыню на дзяржаўным узроўні практычна апрабаваць механізм выпрацоўкі сумесных рашэнняў у сферы абароннай палітыкі Расеі і Беларусі".
Па яго словах, "сёння мы можам канстатаваць, што супрацоўніцтва ў абароннай сферы паміж узброенымі сіламі нашых дзяржаў развіваецца добрымі тэмпамі, і, што характэрна, мы ідзем на крок наперадзе нашых калегаў з іншых міністэрстваў і ведамстваў на шляху стварэння абароннай прасторы ў рамках будаўніцтва нашай саюзнай дзяржавы".
"Спадзяюся, наша праца будзе прадуктыўнай, а прынятыя сумесна рашэнні занясуць дадатковае ўкладанне ў гарантаванне бяспекі саюзнай дзяржавы", – сказаў А.Сердзюкоў.
Як паведаміў карэспандэнт "Інтэрфакс-АВН", у паседжанні сумеснай калегіі бяруць таксама ўдзел начальнік Расейскага Генштаба генерал войска Юры Балуеўскі; статс-сакратар, намеснік міністра абароны РФ генерал войска Мікалай Панкоў; намеснік міністра абароны РФ – начальнік узбраення генерал войска Аляксей Маскоўскі, іншыя военачальнікі.