Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Расейскія дэмакраты патрабуюць прызнаць АМАП тэрарыстычнай арганізацыяй 11:46, 20/04/2007
Арганізатары "Маршу нязгодных" патрабуюць прызнаць АМАП тэрарыстычнай арганізацыяй. Пра гэта яны заявілі на прэс-канферэнцыі, якая адбылася ў Цэнтральным доме журналіста пасля заканчэння паседжання форума “Другая Россия”, паведамляе сайт Каспаров.Ru.
Па словах палітолага Міхаіла Дзялягіна, "малаверагодна, што расейскія "суддзі па выкліку" прымуць такое рашэнне". "Аднак сярод пацярпелых падчас "Маршаў нязгодных" у Маскве і Санкт-Пецярбургу было шмат грамадзян замежных дзяржаў, якія могуць падаць адпаведныя пазовы ў суды сваіх краін", – адзначыў ён.
Як заявіў другі ўдзельнік прэс-канферэнцыі эканаміст Андрэй Іларыёнаў, дзеянні АМАПа, які ўдзельнічаў у разгоне "Маршаў нязгодных", можна расцаніць як "беззаконне і бясчынства". "Масавыя затрыманні і збіванні людзей супярэчаць заканадаўству РФ і яе Канстытуцыі", – сказаў Іларыёнаў. Па яго словах, дзеянні АМАПа можна кваліфікаваць па арт. 209 КК РФ – як бандытызм. Іларыёнаў падкрэсліў, што артыкул прадугледжвае, што такія дзеянні з`яўляюцца бандытызмам, па-за залежнасці ад таго, здзяйсняюць іх людзі ў пагонах або без.
Праваабаронцы, якія выступалі на прэс-канферэнцыі, Леў Панамароў і Людміла Аляксеева заявілі, што імі рыхтуюцца звароты ў міжнародныя праваабарончыя арганізацыі. У прыватнасці, яны спадзяюцца, што пытанне аб збіванні людзей на мірнай дэманстрацыі будзе разгледжанае ўжо на гэтай сесіі ПАРЕ, якая праходзіць у Страсбургу. Яны таксама падрыхтавалі зварот да улад ЗША і еўрапейскіх краін з просьбай забараніць уезд на іх тэрыторыю вінаватых у разгоне "Маршаў нязгодных" у Маскве, Санкт-Пецярбургу і Ніжнім Ноўгарадзе. Гэта, у прыватнасці, мэр Масквы Юры Лужкоў, губернатар Санкт-Пецярбургу Валянціна Матвіенка, кіраўнік МУС РФ Рашыд Нургаліеў і галоўнакамандуючы ўнутраных войскаў РФ Мікалай Рагожкін.
Удзельнікі канферэнцыі “Другая Россия” запэўнілі, што яны праводзяць працу па зборы інфармацыі аб правапарушэннях, дапушчаных прадстаўнікамі праваахоўных органаў на "Маршах нязгодных". Праз дэпутата Дзяржаўнай думы Уладзіміра Рыжкова яны будуць накіраваныя ў органы пракуратуры для паскоранай вытворчасці і ўзбуджэння адпаведнай крымінальнай справы.
“Улада павінна разумець, што рана ці позна ёй давядзецца адказаць за свае дзеянні”, – заявіў лідэр "Аб`яднанага грамадзянскага фронту" Гары Каспараў. Па яго словах, па маршы ў Маскве дакладныя дадзеныя яшчэ не сабраныя, але можна з упэўненасцю сказаць, што былі затрыманыя больш як 700 чалавек.
У сваю чаргу, лідэр пецярбургскага аддзялення АГФ Вольга Курносава распавяла, што ў Санкт-Пецярбургу былі затрыманыя 300 чалавек. З іх 120 без складання пратаколу. Прычым, 24 з іх апынуліся проста выпадковымі мінакамі. Пацярпелі больш як 50 чалавек, з якіх у пяцёх цяжкія траўмы і яны дагэтуль знаходзяцца ў шпіталях.
"Маршы нязгодных" адбыліся 14 красавіка ў Маскве і 15 красавіка ў Санкт-Пецярбургу. Па ацэнках назіральнікаў, праваахоўныя органы ўжылі беспрэцэдэнтнае сілавое ўздзеянне пры разгоне акцый.