Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Суд пакінуў без змяненняў прысуд апазіцыянеру 10:24, 20/04/2007
19 красавіка Магілёўскі абласны суд пакінуў без змяненняў прысуд суду Ленінскага раёна Магілёва ў дачыненні моладзевага актывіста дэмакратычнага руху Антона Усцімчука, паведамляе БелаПАН. 2 красавіка раённы суд прысудзіў А.Усцімчука да сямі сутак адміністрацыйнага арышту па артыкуле 17-1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (дробнае хуліганства). Малады чалавек быў затрыманы 24 сакавіка, напярэдадні масавай акцыі апазіцыі ў Менску з нагоды Дня волі.
Разгляд касацыйнай скаргі цягнуўся каля 30 хвілін. Працэс вяла суддзя Лілія Гурыновіч.
"Упершыню ў маёй практыцы скаргу разглядаў адзін суддзя, а не калегія, – адзначыў у інтэрв`ю БелаПАН праваабаронца Барыс Бухель. – Груба парушаныя самі тэрміны разгляду: па новым кодэксе, касацыйную скаргу павінны разглядаць у трохдзённы тэрмін. Антон падаў заяву 9 красавіка, прайшло ўжо 10 дзён".
Сам абвінавачваны ў судзе заявіў: "Гэта палітычная справа. Сведкі ілжыва сведчылі. Я лічу, што яны працуюць на КДБ".
А.Усцімчук пакуль не вырашыў, ці будзе ён падаваць наглядную скаргу, "калі вынік загадзя вядомы".