Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Ухваленыя змены ў закон аб палітычных партыях 11:57, 20/04/2007
“Савет рэспублікі” “нацыянальнага сходу” Беларусі ўхваліў змены ў закон аб дзейнасці партый і грамадскіх аб`яднанняў у частцы ўжывання слова "акадэмія" для назвы грамадскага аб`яднання.
Як заявіў, прадстаўляючы законапраект, старшыня камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і гуманітарных пытаннях верхняй палаты Анатоль Новікаў, законапраектам спарадкаванае ўжыванне слова "акадэмія", прысваенне навуковых ступеняў, акадэмічных званняў для грамадскіх аб`яднанняў.
Акрамя таго, занесеная норма, паводле якой прадпрымальніцкая дзейнасць можа здзяйсняцца аб`яднаннем, саюзам без стварэння камерцыйных арганізацый пры правядзенні лекцый, выстаў і спартовых мерапрыемстваў, паведамляе “Інтэрфакс”.