Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Выданне “Независимая газета” ў пятніцу ў сваім рэдакцыйным артыкуле публікуе матэрыял пад назвай “Выбар зроблены. Здаецца. Прэзідэнт вызначыўся з пераемнікам”. Газета ўважліва назірала за рухамі двух патэнцыйных пераемнікаў – Сяргея Іванова і Дзмітрыя Мядзведзева. І цяпер атрымала "санкцыянаваную інфармацыю", якая пацвярджае, што Пуцін вызначыўся, паведамляе NEWSru.com.
НГ прыводзіць аналіз "прысутнасці пераемнікаў у інфармацыйным полі". Параўноўваючы інтэрв`ю Сяргея Іванова газеце Financial Times і інтэрв`ю Дзмітрыя мядзведзева часопісу "Итоги", а таксама яго выступу на форумах у Санкт-Пецярбургу і Давосе, выданне падагульняе, што зробленыя напярэдадні Івановым знешнепалітычныя заявы – "прэрагатыва патэнцыйнага пераемніка".
Аналізуючы матэрыялы падкантрольных дзяржаве электронных СМІ, НГ таксама робіць вынік, што выбар прэзідэнта ўпаў на Іванова. Пасля 15 лютага 2007 года, калі Іваноў быў прызначаны першым віцэ-прэм`ерам, Першы канал, РТР і НТВ сталі надаваць яму больш часу – амаль у два разы.
Напрыканцы выданне адзначае, што "несанкцыянаваных уцечак інфармацыі" не было, а значыць, "інфармацыя, якой мы карыстаемся, з`яўляецца санкцыянаванай, а стала быць, дакладнай".
Праўда ў самім канцы рэдакцыйнага артыкула ёсць радок: "Калі, вядома, мы карыстаемся інфармацыяй…".