Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
2324 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Станіслаў Багданкевіч: «Менск яшчэ не сутыкнуўся з рэальнымі наступствамі падаражання расейскіх энергарэсурсаў»
11:34, 23/04/2007

Падвышэнне цэнаў на расейскія энергарэсурсы адбілася на працы беларускай эканомікі, але “абвальнага пагаршэння не адбылося”, заявіў міністр статыстыкі Беларусі Уладзімір Зіноўскі. Міністр Зіноўскі лічыць, што новыя ўмовы паставак расейскіх энергарэсурсаў адмоўна адбіліся на знешнегандлёвым абарачэнні Беларусі. У прыватнасці, пастаўкі сырой нафты з Расеі ў першым квартале знізіліся на траціну. А гэта пацягнула за сабою падзенне экспарту нафтапрадуктаў з Беларусі ў Еўропу.

Экс-старшыня беларускага Нацбанка Станіслаў Багданкевіч мяркуе, што Менск яшчэ не сутыкнуўся з рэальнымі наступствамі падаражання расейскіх энергарэсурсаў. У інтэрв`ю “Времени новостей” ён зазначыў: “У першым квартале нічога не адбылося. Пытанне ў тым, што будзе казаць урад, калі цэны на расейскія энергарэсурсы сапраўды вырастуць”.

Станіслаў Багданкевіч нагадаў, што Менск мае намер звярнуцца да запазычанняў грошай за мяжой, у тым ліку ўзяць расейскі крэдыт на 1–1,5 млрд дал. “Атрымаўшы гэтыя пазыкі, праблемы можна будзе схаваць. Але без правядзення эканамічных рэформ такая палітыка можа толькі адтэрмінаваць крызіс”, – лічыць ён.

Атрымаць крэдыты Менску будзе не так лёгка, бо цяпер іх згодныя выдаваць толькі на рынкавых умовах, мяркуе кіраўнік Саюза прадпрымальнікаў Аляксандр Патупа. У гутарцы з “ВН” ён адзначыў: “Вакол Беларусі замыкаецца кола краін, якія працуюць па рынкавых прынцыпах. Таму трэба або падладжвацца пад умовы рынку, або ўладкоўваць тут анклаў, які будзе супраціўляцца наступу капіталізму, але гэта горшы шлях”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: