Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Перформанс у Барысаве: дыктатура як стары «запарожац» (Фота) 10:50, 23/04/2007
Учора ўдзень на адно з цэнтральных скрыжаванняў горада Барысава быў вывезены стары, пабіты аўтамабіль маркі “запарожац”. Па баках у яго было напісана: “Дыктатура дастала!”.
На думку барысаўскіх актывістаў кампаніі "За Свабоду", тое, што адбываецца ў Беларусі нагадвае раздарожжа. Перад краінай стаіць выбар далейшага шляху развіцця, а ўлада на гэтым раздарожжы выконвае ролю старога безрулявога “запарожца”, няздольнага перасоўвацца. Каб паехаць у адзін з бакоў трэба альбо чыніць машыну, што амаль не магчыма, альбо выдзеліць іншы аўтамабіль, лічаць арганізатары перформансу.