Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Ахмадзінежад прыедзе ў Менск у траўні 16:18, 23/04/2007
У гэтым годзе ў Менску плануюць правесці чарговую выставу Ісламскай Рэспублікі Іран. Адбудзецца яна арыентавана ў трэцяй дэкадзе траўня і будзе прымеркаваная да афіцыйнага візіту ў Беларусь прэзідэнта Ірана.
Як паведаміў БелаПАН намеснік старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты – дырэктар выставачнага прадпрыемства “Белінтэрэкспа” Юры Ласіцкі, разам з іранскай выставай сёлета “Белінтэрэкспа” плануе ўдзельнічаць у арганізацыі выставы індыйскіх тавараў у Менску, якая адбудзецца ў снежні. Праўда, прэзідэнт Індыі на яе прыязджаць не збіраецца.