Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
2324 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Лёндане памёр дасьледчык беларускай культуры Гай Пікарда
10:28, 23/04/2007

У суботу ў Лёндане на 76-м годзе жыцьця памёр дасьледчык беларускай гісторыі і культуры Гай Пікарда. Выпускнік Оксфардзкага ўнівэрсытэту і ўнівэрсытэту ў Сарбоне, Пікарда вывучаў творчасьць беларускіх кампазытараў, жыцьцё і дзейнасьць Францыска Скарыны, распрацоўваў гісторыю перакладаў Бібліі на беларускую мову, праблематыку гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Прэс-цэнтр Хартыі’97 смуткуе ў сувязі са смерцю гэтага цудоўнага чалавека і выказвае спачуваньні родным, блізкім, сябрам і калегам Гая Пікарды.

Гай Пікарда займаўся пошукам старажытных беларускіх царкоўных сьпеваў і іх выданьнем. Апублікаваў “Беларускі царкоўны сьпеўнік. Сьвятая Літургія”, “Беларускі духоўны сьпеўнік”, навукова-папулярнае выданьне “Царкоўная музыка на Беларусі. 989 – 1995”, уклаў анталёгію беларускіх песнапеньняў “Залатая Беларусь”, а таксама даведнік пра Беларускую бібліятэку імя Ф.Скарыны ў Лёндане. Друкаваўся на старонках рэлігійных і сьвецкіх выданьняў (“Божым шляхам”, “Беларус”, “The Journal of Byelorussian Studies” і інш.).

“Ён быў англа-францускага паходжаньня і прыйшоў да нас, беларусаў, – расказаў “Радыё Свабода” апостальскі візытатар для беларусаў-каталікоў замежжа айцец Аляксандар Надсан. – Яшчэ будучы студэнтам у Оксфардзе, шукаючы царкоўнае музыкі, ён зацікавіўся ня толькі музыкай, але ўсёй беларускай культурай і гісторыяй, усім беларускім. І з таго часу ён жыў гэтай цікавасьцю. Па прафэсіі праўніка, яго найбольш цікавілі музыка і Беларусь.

Ён шмат зрабіў: і Англа-беларускае навуковае таварыства, і часопіс беларусаведы, і спэцыяльныя курсы лекцыяў беларусаведы, якія ў нас тут арганізоўваліся амаль што 30 гадоў, і ягоны ўдзел у міжнародных канфэрэнцыях, дзе ён гаварыў на беларускія тэмы.

Апошнія 18 гадоў Гай жыў у нашым беларускім цэнтры тут, у Лёндане. Для мяне гэта страта вельмі блізкага чалавека. Яшчэ зарана, каб асэнсаваць усё, што ён зрабіў для Беларусі. А ён зрабіў шмат, зрабіў сапраўды шчыра і самааддана”.



напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: